spot_img

Бліжэй да сваіх каранёў

Дата:

Палескі край вядомы сваімі народнымі традыцыямі, абрадамі. Тут перад вашымі вачыма можа прадстаць прываблівае вясельнае свята, альбо вы даведаецеся пра адметныя звычаі звязаныя з сяўбой, жнівом. Палессе, у тым ліку і наша Драгічыншчына, безумоўна, з’яўляецца “шырокім полем” для дзейнасці вучоных-этнографаў. Народныя звычаі тут не застаюцца ў мінулым, а жывуць у пакаленнях і перадаюцца ад бацькоў да дзяцей. Ніжэй мы раскажам пра некаторыя абрады і прыкметы звязаныя з нараджэннем, хрышчэннем і выхаваннем дзіцяці, якія захаваліся на бездзежскай зямлі. Аб чым мы, у сваю чаргу, даведаліся ад жыхаркі вёскі Застаў’е Вольгі Лаўрэнцьеўны Мончык.

Наша суразмоўніца нарадзілася ў Бездзежы, а потым, калі выйшла замуж, пераехала жыць да мужа ў Застаўе. Вольга Лаўрэнцьеўна актыўна ўдзельнічае ў культурным жыцці роднага краю – выступае ў народным ансамблі “Сваякі”. Жанчына не па чутках ведае мясцовыя традыцыі, што тычацца дзецей, бо яна нарадзіла і выгадавала двух сыноў і дачку, а зараз мае восем унукаў, якія, на дзіва, усе хлопчыкі.

– Калі жанчына, як кажуць, “носіць”, па-першае, ёй нельга стаяць на парозе, – пачынае свой аповед Вольга Лаўрэнцьеўна. Гэта можа прывесці да цяжкіх родаў і нават да смерці. Наша суразмоўніца можа ўзгадаць не адзін жахлівы прыклад, калі гэтая прыкмета спраўдзілася. Таксама будучай маці нельга пераступаць праз вяроўку альбо нешта падобнае на яе – можа нарадзіцца дзіця, галава, якога будзе абкручана пупавінай. Акрамя таго, існуе звычай – уступаць цяжарнай жанчыне дарогу і прапускаць яе першай у памяшканне.

Зараз дзеці нараджаюцца ў камфортных умовах пад пільным наглядам медыкаў – у радзільне. Раней жа на вёсцы ўсё адбывалася дома ў прысутнасці сваячак і, часта, бабкі-павятухі. Апошняй магла быць жанчына, якая мела вопыт у гэтай справе і павагу сярод аднавяскоўцаў. Вольга Лаўрэнцьеўна ўзгадвае, што ў іх вёсцы павятухай была бабуля яе мужа – Кацярына, за якой усталявалася мянушка “Пані Гарохава”. Яна не горш за любога доктара магла абрэзаць і завязаць пупавіну навароджанаму. Радзіць звычайна жанчыну клалі на запечак, які засцілалі саломаю. Навароджанага абмывалі ў цёплай вадзе і закутвалі ў ручнік. Існавала таксама прыкмета, што больш здаровыя дзеткі нараджаюцца ўзімку.

Праз чатыры-пяць дзён звычайна робяцца хрэсьбіны. У хросныя бацьку і маці бяруць каго-небудзь з сваякоў, ці сяброў. Усё праходзіць наступным чынам. Раніцай у хаце збіраецца радня, прыходзяць запрошаныя госці, гаспадыня частуе ўсіх смачнымі стравамі. Бабуля купае і спавівае дзіця. Далей, абавязкова праз стол, перадае яго кумам, якія вязуць малога ў мясцовую царкву. Прынята было класці ў пялёнку кавалачак вымачанага пасоленага хлеба, які асвяшчаецца разам з дзіцём і які потым ядуць бацькі і госці. Да сёняшняга дня захавалася традыцыя хрысціць малога іменем таго святога, у чый дзень нарадзілася немаўля. Калі хросныя вяртаюцца дамоў, як кажуць, “ад Хрыста”, то грукаюць у шыбу і, звяртаючыся да дзіцяці, называюць яго імя і кажуць “Да цябе хлопцы ідуць” – калі гэта дзяўчынка, і “да цябе дзяўчаты стукаюць” – калі хлопчык.

Сярод іншых прыкмет Вольга Лаўрэнцьеўна ўзгадвае, што распашонку першынца прынята захоўваць, каб потым спавіваць ёй малодшых. Тады, лічыцца, дзеці будуць між сабою дружныя.

Дзіця раней клалі спаць у люльку, якую плялі з лазы і вешалі на столь недалёка ад печы, каб маці магла, праснуўшыся ноччу ад плачу малыша, хутка яго пакарміць. У паўсядзённым жыцці бацькі часта на цэлы дзень ішлі працаваць у поле, а самаробную калыску з немаўляткам вешалі побач на дрэва. На Палессі раней існаваў хітры спосаб, як навучыць дзіцяня стаяць і хадзіць. Са звычайнага драўлянага крэсла рабілі стойку: выразалі дно на сядзенні, куды і ставілі малога. Упасці ён не мог, а прастаяўшы так некаторы час, умеў трымацца на дзвюх нагах. А хадзіць дзіця вучылася з дапамогай драўлянага хадунка. Ён уяўляў сабой высокі шэст, прымацаваны ад падлогі да столі. Унізе да драўлянага стаўба было прыроблена кола, унутр якога і ставілі дзіцёнка. Вось так, перабіраючы ножкамі і рухаючыся па крузе, малыш рабіў свае першыя крокі ў жыцці.

Як лічыць В.Л. Мончык, абрады і звычаі роднага краю павінны жыць у пакаленнях і не забывацца, таму што сапраўды сумленны чалавек – гэта той, хто не адышоў, не адмахнуўся ад сваіх каранёў.

Андрэй РАСАФОНАЎ

Предыдущая статья
Следующая статья

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Яркое открытие елки в Дрогичине: праздник для всей семьи

В Дрогичине прошло торжественное открытие главной новогодней елки, которое...

Кедми: “Орешник” делает немыслимыми любые угрозы безопасности Беларуси

"Орешник" делает немыслимыми любые угрозы безопасности Беларуси. Такое мнение...

Пожар в Дрогичине: работники МЧС спасли хозяина квартиры

Вчера вечером спасателям сообщили о пожаре в квартире на...

Дрогичинским РОВД проводится комплекс профилактических мероприятий

Дрогичинский РОВД информирует о начале комплекса профилактических мероприятий, направленных...