У кнізе “Памяць. Драгічынскі раён” у артыкуле “Загінулі ад рук бандытаў…” сярод іншых ахвяр названа і прозвішча Губарэвіча Аляксандра Мікітавіча. Хто ж ён такі?
Аляксандр Губарэвіч нара-дзіўся ў Вульцы Сіманавіцкай у беднай сялянскай сям’і. Яго бацькі, як кажуць, ледзь зводзілі канцы з канцамі, хоць і працавалі на зямлі ад цямна да цямна. І ўсё ж яны здолелі даць сыну пачатковую адукацыю. А ў тыя часы чалавек з такой адукацыяй лічыўся пісьменным.
Дзяцінства Аляксандра было незайздросным. З равеснікамі мала даводзілася гуляць – увесь час дапамагаў бацькам па гаспадарцы. То каня паводзіў, то ежу ў поле насіў, а калі падрос, то і за плугам хадзіў, касой траву на сена касіў…
Бег час. Аляксандр пасталеў і ўзмужнеў. Неўзабаве і радасная падзея адбылася: Чырвоная Армія вызваліла Заходнюю Беларусь ад прыгнёту буржуазна-памешчыцкай Польшчы. Пасля гэтага Губарэвіч становіцца актыўным удзельнікам новых сацыялістычных пераўтварэнняў у вёсцы. Сяляне аднадушна выбіраюць яго спачатку дэпутатам мясцовага сельсавета, а ў хуткім часе і яго старшынёй. Узбуджаны і ўсхваляваны, ён тады сказаў людзям:
— Дзякуй, таварышы, за высокае давер’е. Пастараюся яго апраўдаць. Будзем разам будаваць новае светлае жыццё…
На жаль, доўга ажыццяўляць задуманае не прыйшлося – пачалася Вялікая Айчынная вайна. Сцішанае наваколле страсянулі першыя ваенныя залпы. Родная зямля аказалася пад акупацыяй нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Непрадбачаныя падзеі вайны перакрэслілі ўсе мары і спа-дзяванні Аляксандра Губарэвіча. Цяпер ён пачаў жыць толькі тым, каб не трапіць у рукі гітлераўцаў. З іх прыходам Аляксандр пакідае бацькоўскі дом і жыве ў надзейных сяброў, якім давяраў.
У пачатку 1942 года А.М.Губарэвіч даведаўся, што на тэрыторыі Драгічынскага раёна з’я-віліся першыя групы народных мсціўцаў. Адразу ж прымкнуў да іх і стаў сувязным. Дарэчы, гэтая роля больш небяспечная, чым байца-партызана. Апошні ўзброены, заўсёды гатовы пазмагацца з ворагам, а сувязны не можа насіць зброю пры сабе. Калі фрыцы яе выявяць – тады яўная смерць. Словам, сувязны павінен умець назіраць, усе бачыць і запамінаць, адрозніваць непрыяцеля ад сябра. А гэта, згадзіцеся, не так і проста.
Аляксандр Губарэвіч з абавязкамі сувязнога спраўляўся выдатна. Ён таксама здолеў знайсці людзей, з дапамогай якіх у Вульцы была створана баявая група. Да вясны 1944 года яна перавышала 50 чалавек, не лічачы тых, якія раней пайшлі ў партызаны.
А.М.Губарэвіч удзельнічаў і ў баявых аперацыях народных мсціўцаў, хадзіў у разведку, распаўсюджваў сярод мірнага насельніцтва нелегальную літаратуру. З яго рук многія людзі атрымлівалі газету “Заря”, што выдавалася Брэсцкім падпольным абкамам партыі.
У лютым 1944 года фашысцкія акупанты пачалі несці ўсё большыя страты на франтах. Пад націскам падраздзяленняў Чырвонай Арміі яны павярнулі на захад. Аднак сваю злосць вораг вымяшчаў на мірным насельніцтве. Пры самым малейшым падазрэнні ў сувязі з партызанамі – расстрэл. Таму і Аляксандру Губарэвічу было небяспечна заставацца ў вёсцы і ён неўзабаве ўліўся ў рады атрада імя Суворава, што ўваходзіў у брыгаду “Савецкая Беларусь”. Сапраўднае баявое хрышчэнне Аляксандр Мікітавіч прыняў у Здзітаўскай абароне ў час варожай блакады. З 3 па 11 красавіка 1944 года працягвалася гэтая абарона.
Непадалёку ад вёскі Здзітава базіраваліся фарміраванні народных мсціўцаў, штаб Брэсцкага партызанскага злучэння і падпольны абкам партыі. Фашысты вырашылі іх знішчыць. Для аперацыі гітлераўцы сканцэнтравалі ў Бярозе, Броннай Гары, Няхачаве і ў Івацэвічах атрады СС, 10 артылерыйскіх і мінамётных батарэй, танкі, бронемашыны, бамбардзіроўшчыкі. З тылу на партызан наступалі фарміраванні варожых гарнізонаў з раёна Драгічын-Іванава. Цэнтральная зона партызанскіх брыгад і атрадаў, пад аховай якіх знаходзілася 10 тысяч мірных жыхароў, апынулася ў акружэнні.
На досвітку 3 красавіка немцы пачалі наступаць на партызанскую брыгаду імя Дзяржынскага і на партызанскі атрад № 345. Аднак атакі карнікаў былі адбіты.
На трэці дзень фашыстам удалося ўклініцца ў абарону народных мсціўцаў. На дапамогу ім прыйшоў асобна дзейны партызанскі атрад імя Будзённага. Страціўшы на гэтым участку 57 салдат і афіцэраў, гітлераўцы адступілі і кінулі галоўныя сілы супраць партызанскай брыгады “Савецкая Беларусь”, якая займала абарону ўздоўж ракі Дарагабуж і прыкрывала асноўныя партызанскія базы.
5 красавіка пасля бамбардзіроўкі з паветра і 3-гадзіннай артылерыйска-мінамётнай падрыхтоўкі немцы зноў пачалі штурм. Увесь дзень партызаны паспяхова адбівалі варожыя атакі. Фашысты некалькі дзён бамбілі і абстрэльвалі з гармат умацаванні народных мсціўцаў. Боепрыпасы ў партызан канчаліся. І ўначы, 11 красавіка яны перайшлі на 2-ю лінію абароны паміж вёскамі Здзітава і Спорава. Адыход прыкрываў 1-ы ўзвод 3-й роты атрада імя Суворава, у якім ваяваў і А.М.Губарэвіч. Толькі на 7-ы дзень карнікі ўвайшлі ў Здзітава і Спорава, але 2-ю лінію абароны штурмаваць не адважыліся.
На ўсё жыццё Аляксандру Губарэвічу запомніўся той дзень, калі адбылося ўз’яднанне партызан з рэгулярнымі часцямі Чырвонай Арміі. Колькі было шчасця, радасных слёз! Драгічыншчына зноў стала вольнай. Аляксандр Мікітавіч хацеў ісці на захад, каб разам з сябрамі дабіць фашысцкага звера ў яго логаве. Але яму адмовілі – накіравалі на аднаўленне разбуранай гаспадаркі.
А.М.Губарэвіч пачынае працаваць старшынёй выканкама Немяржанскага сельскага Савета. Нялёгкія былі тыя часіны. Вайна працягвалася, а ў тыле, як кажуць, куды ні кінь – усюды клін: голад, нястача. Трэба было дапамагаць сем’ям франтавікоў. Пры адступленні акупанты ў многіх вяскоўцаў спалілі дамы. Людзі вымушаны былі жыць у зямлянках.
Нягледзячы на ўсе цяжкасці, неабходна было выконваць заданні па хлеба-і лесанарыхтоўках. Таму Аляксандр Губарэвіч пастаянна праводзіў вялікую растлумачальную работу сярод насельніцтва. Амаль ніводнага дня не было вольнага. Калі не гутаркі, то сходы арганізоўваў, на якіх заклікаў вяскоўцаў хутчэй пакончыць з разрухай і галечай.
На адным такім сходзе (ён праходзіў 18 сакавіка 1945 года) бандыцкая куля абарвала жыццё сельскага актывіста, цудоўнага чалавека Аляксандра Мікітавіча Губарэвіча. На жаль, яму не давялося разам з усімі парадавацца доўгачаканаму Дню Перамогі над фашызмам, але ён унёс асабісты ўклад у яго набліжэнне. Памяць пра Губарэвіча яшчэ доўга будзе жыць у сэрцах удзячных нашчадкаў.
Аляксей ФЁДАРАЎ.
ИМЕНА ПАРТИЗАН СТАЛИ ИЗВЕСТНЫ
Наш музей проводит большую работу по установлению имен погибших защитников Отечества и жертв Великой Отечественной войны, расширяет малоизвестные страницы героической истории новыми дополнениями.
Так, за прошедшие 5 лет только по братской могиле в Дрогичине, которая находится в сквере по улице Ленина, удалось вернуть из небытия фамилии 23 партизан и 22 воинов Красной Армии, погибших в годы войны на нашей земле. Поэтому список «неизвестных» за последние годы значительно уменьшился.
Вот и совсем недавно удалось установить имена еще трех партизан отряда имени Суворова бригады «Советская Белоруссия» Брестского соединения. Они погибли в бою у деревни Дроботы ночью 15 февраля 1944 года. Вот их фамилии: Абрамович Иван Евстафиевич, Гречко Василий Яковлевич, Страпко Фома Трофимович.
Они возвращались из очередного задания и решили навестить своих родственников в Дроботах. Но, к сожалению, сделать это им не удалось. По словам очевидца тех событий Михаила Васильевича Гречко, под утро 15 февраля 1944 года четыре партизана на санях на краю деревни, у кладбища, попали в засаду. В скоротечном бою трое народных мстителей погибли. В живых остался только Михаил Василевич, который был ранен в бедро.
Местные жители, услышав стрельбу, бросили дела и скрылись в лесу, думая, что их ждет печальная участь соседней деревни Сороцни. Когда все успокоилось, они вернулись. У кладбища нашли троих убитых партизан. Родственники их опознали и похоронили.
Жаль только, что через столько лет, прошедших со дня окончания войны, удалось через Национальный архив и со слов очевидцев установить обстоятельства гибели троих партизан отряда имени Суворова. Я думаю, что в ближайшее время память этих партизан будет увековечена, а их могилы поставят на учет и паспортизируют.
Сергей ГРАНИК,
директор музея партизанской славы им. Удовикова, гвардии подполковник запаса.