spot_img

Запрашаем у лазню!

Дата:

Лазню ў нас любілі заўсёды, бо, як казалі нашы продкі: ад цяплосці не баляць косці.

Таму ў суботу, 3 лютага, Бярозаўская раённая газета «Маяк» праводзіць ужо ў трынаццаты раз адкрыты чэмпіянат раёна па спартыўнай саўне.

Удзельнікам – аматарам і прафесіяналам лазні – трэба будзе прайсці тэст на ўстойлівасць да гарачыні: пратрымацца ў парылцы максімальна магчымы час. Пераможца, найбольш загартаваны і цярплівы, атрымае тытул супермэна Бярозаўскай лазні. А тройка прызёраў будзе ўзнагароджана каштоўнымі прызамі.

Умовы спаборніцтваў: тэмпература ў парылцы – 110о С, кожныя 30 секунд на камяні будзе вылівацца 150 г вады. Шапачкі-хустачкі на галаву не апранаць.

Запрашаем таксама ўдзельнічаць у конкурсах на лепшы венік і гарбату для лазні. Акрамя таго, прафесіяналы пакажуць, як правільна парыцца з венікам і рабіць масаж.

Час і месца правядзення чэмпіянату: 3 лютага, лазня на аграсядзібе «Шчодры заяц», в. Селаўшчына. Пачатак у 11.00.

Удзел бясплатны.

Тэлефоны для даведак: (01643) 2-58-52, 207-71-09 (МТС).

З лёгкай парай!

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Дом, в который хочется вернуться

Время неумолимо бежит вперед. Проходят годы, десятилетия, века… Меняются...

Как прошел новогодний бал во Дворце Независимости. Яркие детали и подробности праздника

В преддверии новогодних и рождественских праздников Зал торжественных церемоний...

Пособия семьям с детьми. Об изменениях и новациях рассказали в Минтруда и соцзащиты

Правительством внесен ряд изменений, касающихся государственных пособий семьям, воспитывающим...

Елка надолго. Какое новогоднее дерево лучше выбрать и как за ним ухаживать, рассказала биолог

Как только в доме появляется елка, начинается волшебное предвкушение...