spot_img

Заўтра – Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. Трывожнае дзяцінства

Дата:

Павел Фёдаравіч Ляхоўчык быў 11‑гадовым хлопчыкам, калі пачалася Вялікая Айчынная вайна. Гэтае страшнае слова ён ведаў даўно, але ўвесь яго жах спаўна перажыць давялося ў маладыя гады.

22 чэрвеня 1941 года ён прачнуўся ад гулу матораў. У небе з боку Драгічына адзін за другім праляталі варожыя самалёты. На дзедавым падворку з’явіліся чужыя людзі з надта заклапочанымі тварамі. Пра радасць і звонкі смех надоўга забыліся і дарослыя, і дзеці.

Смерць хадзіла літаральна па пятах за кожным чалавекам, а жыць хацелася ўсім. І ніхто дакладна не ведаў, дзе шукаць паратунку. Дома было небяспечна, а ў лесе – яшчэ горш. Неяк непадалёк ад лясной дарогі, што вядзе з Осаўцаў на Вульку Папінскую, па ўспамінах Паўла Ляхоўчыка, карнікі заўважылі групу жыхароў вёскі Осаўцы і адразу на тым жа месцы расстралялі ўсіх без разбору.

Дзіцячая цікаўнасць узяла верх над страхам, і Павел са сваім сябрам накіраваліся да месца трагедыі. Малюнак быў жудасным: акрываўленыя трупы нерухома ляжалі на зямлі. Быў сярод іх і хлопчык лет дзесяці. У яго дзіцячых ручках так і застаўся ножык і кавалачак сала.

Адзіночныя стрэлы ў лесе заставілі хлопчыкаў хуценька вярнуцца дамоў, а жудасны малюнак той цяжкай пары не забываецца да гэтага часу, як і тыя варонкі ад разарваных снарадаў, што захаваліся і доўга яшчэ зарасталі травой на зямлі каля дзедавага хутара ў Пагоні і іншых месцах непадалёк ад Вулькі Папінскай.
Жахлівы выпадак адбыўся ў 1942 годзе з сям’ёй Фёдара Сідаравіча Шумілы. Жыла яна на хутары ў Залаўі амаль што на ўскрайку леса, зямлі было нямала, гаспадарка была вялікая, да іх нярэдка заходзілі партызаны, цікавіліся жыццём вяскоўцаў, частаваліся хатнімі стравамі.

Фашысты жорстка расправіліся з памагатымі партызан – зажыва спалілі ўсю сям’ю, не пашкадаваўшы нават малалетнюю ўнучку. Падобны лёс напаткаў і сям’ю Івана Барысавіча Падлужнага з суседняга хутара.

На тым месцы, дзе стаяла хата Шумілаў, паставілі вялікі драўляны крыж, а пасля вайны рэшткі целаў нявінна закатаваных перанеслі на вясковыя могілкі і ўстанавілі там сціплы помнік, які цяпер ахоўваецца дзяржавай. Да яго ўскладаюць кветкі не толькі родныя загінуўшых, але і мясцовыя школьнікі.

Дарэчы, у час акупацыі ў вёсцы працавала сельская школа, памяшканне якой захавалася да гэтай пары. Павел Фёдаравіч успамінае заняткі ў ёй і тое, што яго дзядзька, Іван Севасцьянавіч, рызыкуючы жыццём сваёй сям’і, доўгі час хаваў на падвор’і пажылога яўрэя. Лёс апошняга склаўся трагічна – ён быў схоплены паліцэйскімі. На шчасце, сям’ю дзядзькі фашысты не пакаралі.

Доўгія гады ваеннага ліхалецця наша зямля і людзі стагналі ад фашысцкага іга. З радасцю яны ўспрынялі вестку, што 23 чэрвеня 1944 года пачалася наступальная аперацыя Чырвонай Арміі “Баграціён” па вызваленню Беларусі ад акупантаў. Але і адступаючы пад ударамі савецкіх вой­ск, карычневая чума працягвала пакідаць свой крывавы след, ператварала беларускія вёскі ў папялішчы і забівала іх мірных жыхароў. Лёс спаленых населеных пунктаў Драгічыншчыны падзяліла і Вулька Папінская.

Ішоў час, па ўсім было відаць, што немцы рыхтуюцца да адступлення. Абозы з акупантамі ішлі няспынным патокам з боку Осаўцаў праз Вульку Папінскую некалькі дзён запар. Партызаны праз сувязных паведамілі, што вёску збіраюцца спаліць, і людзі паспяшаліся ў лес. Было гэта напярэдадні вызвалення шматпакутнай вёсачкі ад фашыстаў. Карнікі з факеламі ў руках падпальвалі адну хату за другой. Уцалелі толькі тыя, дахі якіх былі з металу, і яшчэ адзін дом, пакрыты саломай, жыхары якога не паспелі своечасова дабрацца да лесу і хаваліся ў жыце за хлявом сваёй гаспадаркі. А калі дом толькі пачынаў гарэць, рызыкнулі патушыць агонь, і ім гэта ўдалося.
Жыхары Вулькі Папінскай вярнуліся на папялішча, калі дагаралі апошнія галавешкі іх родных сядзіб. Нялёгка было глядзець на гэта ўсім, асабліва бацьку Паўла Ляхоўчыка

– Фёдару Севасцьянавічу, былому падпольшчыку КПЗБ, якому ў сваім жыцці давялося зведаць нямала.

Раніцай наступнага дня на ўскрайку вёскі заўважылі ўзброеных людзей. Страх авалодаў вяскоўцамі, але аўтаматчыкі іх супакоілі:

– Не хвалюйцеся, мы свае! – нельга перадаць цеплыню і значэнне гэтых кароткіх доўгачаканых слоў “мы свае”. Здаецца, жыць і нават дыхаць стала намнога лягчэй і свабодней.

З таго часу ў людзей пачалося новае жыццё з яго паўсядзённымі клопатамі і, вядома ж, з цяжкасцямі, але ўсім было прыемна ўсведамляць, што на нашу шматпакутную зямлю прыйшоў нарэшце доўгачаканы мір.

Аляксандр РЭПІХА.
Фота Максіма РОДЗЬКІ.

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

На комплексе «Симоновичи» ОАО «Алексеевичи-Агро» открыта новая ферма

Сегодня, 26 декабря, в ОАО «Алексеевичи-Агро» состоялось торжественное открытие...

Изменения в расписании автобусов на январские праздники

Как сообщили в филиале «Автомобильный парк № 15 г....

В Дрогичинском районе стартовала акция “От всей души”

Сегодня, в рамках акции "От всей души" заместитель председателя...

Дом, в который хочется вернуться

Время неумолимо бежит вперед. Проходят годы, десятилетия, века… Меняются...