Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт узнагародзіў Пісьмом падзякі
за шматгадовую добрасумленную працу, значны асабісты ўклад у развіццё будаўнічага комплексу вобласці і ў сувязі з прафесіянальным святам
Грыцука Рыгора Мікалаевіча – начальніка камунальнага ўнітарнага прад-прыемства “Драгічынскае раённае ўпраўленне капітальнага будаўніцтва”.
Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь узнагародзіла Ганаровай граматай
за шматгадовую добрасумленную працу, узорнае выкананне працоўных абавязкаў і ў сувязі з прафесіянальным святам – Днём будаўніка
Рапінчука Анатолія Рыгоравіча – дырэктара будаўнічага ўпраўлення № 25 адкрытага акцыянернага таварыства “Будаўнічы трэст №2” г. Пінска.
Прэзідыум раённага Савета дэпутатаў і раённы выканаўчы камітэт вырашылі ўзнагародзіць Ганаровай граматай райсавета і райвыканкама
за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме адукацыі раёна і асабісты ўклад у выхаванне моладзі
Хлебаўца Аляксея Аляксеевіча – дырэктара дзяржаўнай установы адукацыі “Бездзежская агульнаадукацыйная сярэдняя школа”.
Віншуем з узнагародай!
З УЗНАГАРОДАЙ!
Дата:
Популярно
Архив новостей