Брэсцкі абласны Савет дэпутатаў узнагародзіў Ганаровай граматай за асабісты ўклад у павышэнне якасці работы арганізацыі і патрыятычнае выхаванне моладзі
Лапу Сяргея Яўсеевіча – старшыню раённага савета ветэранаў, члена Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў.
Прэзідыум раённага Савета дэпутатаў і раённы выканаўчы камітэт вырашылі ўзнагародзіць Ганаровай граматай райсавета і райвыканкама
за высокую якасць адукацыйнага працэсу
“Гімназію г. Драгічына” – дзяржаўную ўстанову адукацыі,
за паспяховае фарміраванне асяроддзя па развіццю грамадзянска-патрыятычных якасцей асобы вучня
“Хомскую агульнаадукацыйную сярэднюю школу” – дзяржаўную ўстанову адукацыі,
за стварэнне ўмоў па фарміраванню здароўезберагаючай сістэмы ў дашкольнай установе
“Дзіцячы яслі-сад г.п.Антопаль” – дзяржаўную ўстанову адукацыі.
Віншуем з узнагародай!