Прэзідыум раённага Савета дэпутатаў і раённы выканаўчы камітэт вырашылі ўзнагародзіць Ганаровай граматай райсавета і райвыканкама
за добрасумленную плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў і ў сувязі з прафесіянальным святам
Крупко Віктара Аляксеевіча – электраманцёра аператыўна-выяздной брыгады – вадзіцеля Драгічынскага раёна электрычных сетак філіяла РУП “Брэстэнэрга” “Пінскія электрычныя сеткі”;
за шматгадовую добрасумленную працу, актыўную грамадскую дзейнасць і ў сувязі з 50-годдзем з дня нараджэння
Грыцука Уладзіміра Рыгоравіча – старшыню савета Драгічынскай раённай арганізацыйнай структуры рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання “Добраахвотнае таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту Рэспублікі Беларусь”;
за высокі творчы ўзровень, актыўную канцэртную дзейнасць і ў сувязі з 25-годдзем прысваення калектыву звання “народны”
народны аркестр народных інструментаў дзяржаўнай установы адукацыі “Драгічынская дзіцячая школа мастацтваў” (дырыжор – Падлужная Іна Канстанцінаўна).
Віншуем з узнагародай!