Прэзідыум раённага Савета дэпутатаў і раённы выканаўчы камітэт вырашылі ўзнагародзіць Ганаровай граматай райсавета і райвыканкама
за добрасумленную працу і значны ўклад у правядзенне капітальнага рамонту дзяржаўнай установы адукацыі “Дзіцячыя яслі-сад №4 г.Драгічына”
Даўгун Наталлю Яўгенаўну – загадчыцу дзяржаўнай установы адукацыі “Дзіцячыя яслі-сад №4 г.Драгічына”,
Масальскага Аляксандра Віктаравіча – дырэктара прыватнага будаўнічага ўнітарнага прад-прыемства “МасБуд”.
Пісьмо падзякі раённага выканаўчага камітэта вырашана ўручыць
Юскаўцу Міхаілу Уладзіміравічу – электрагазазваршчыку гаспадарча-разліковага ўчастка адкрытага акцыянернага таварыства “Драгічынскі райаграсэрвіс”.
Віншуем з узнагародай!