spot_img

З РЭДАКЦЫЙНАЙ ПОШТЫ

Дата:

ЛЮБIМ I ШАНУЕМ СВАЮ МАЛУЮ РАДЗIМУ

15 студзеня 2010 года адзначалася 70-годдзе ўтварэння Драгічынскага раёна. Гэта было сапраўднае свята. На святочнае мерапрыемства, якое праходзіла ў гарадскім Доме культуры, былі запрошаны госці з усёй рэспублікі, а таксама прадстаўнікі з некаторых замежных дзяржаў. Ад шчырага сэрца яны выказалі свае словы віншаванняў.

Без увагі да гэтага свята не засталіся і ўстановы адукацыі Драгічына. Так, напрыклад, у сярэдняй школе № 1 было праведзена шмат мерапрыемстваў, прысвечаных 70-годдзю раёна. На працягу ўсяго тыдня настаўнікі і вучні шчыра віталі ветэранаў педагагічнай працы, актыўна прымалі ўдзел у конкурсах, гутарках.

Адным з такіх мерапрыемстваў стаў тэматычны вечар пад назвай “Радзіма ў сэрцы маім”, якi быў падрыхтаваны вучнямі 9-11 класаў і настаўнікамі.

Удзельнікі і госці мерапрыемства даведаліся пра гісторыю Драгічын-гажосць куточкаў нашай радзімы. Частка святочнага вечара была прысвечана ўручэнню падарункаў-камплектаў “Я — грама-дзянін Рэспублікі Беларусь” вучням 10-11 класаў.

Яшчэ адным мерапрыемствам, якое назаўсёды застанецца ў памяці настаўнікаў і вучняў школы, была Калядная лыжня. Педагогi са сваiмi выхаванцамi i з лыжамі ў руках выйшлі на школьны стадыён. Падтрымліваючы здаровы лад жыцця, яны з радасцю і вялікім захапленнем прынялi ўдзел у цiкавым спаборнiцтве.

На працягу ўсяго тыдня ў школе праводзіўся таксама конкурс малюнкаў “Вобразы мілыя роднага краю”. Пераможцам стала Ганна Аніскевіч, якая атрымала Ганаровую грамату за першае месца.

Але, нягледзячы на тое, што свята прайшло, мы кожны дзень любім і шануем нашу малую ра-дзіму, захоўваем яе традыцыі, дорым ёй усю цеплыню нашых сэрцаў. Родная старонка чакае ад нас, маладых, таленавітых, адукаваных, новых спраў на карысць роднай Драгічыншчыны.

Наталля ЛОХІНА,
вучаніца АСШ № 1 . Драгічына.

Предыдущая статья
Следующая статья

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Лукашенко внес поправки в указ о реагировании должностных лиц на критику в госСМИ

Президент Беларуси Александр Лукашенко 3 декабря подписал указ №452,...

КГБ раскрыл подробности дел в отношении белоруса и поляка, которые сотрудничали с разведкой Польши

Начальник следственного управления Комитета государственной безопасности Константин Бычек в...

Сборочное производство минивэнов планируют организовать на “Брестмаше”

Сборочное производство легкового коммерческого транспорта планируют организовать на площадях...

Как осуществляется соцподдержка людей с ограниченными возможностями

Социальная защита людей с инвалидностью является одной из приоритетных...