Свой першы невялікі юбілей – 5 гадоў з часу заснавання — адзначыць неўзабаве Драгічынская харэаграфічная школа. Зараз у ёй навучаюцца каля 150 хлопчыкаў і дзяўчынак. Акрамя тэарэтычных і практычных ўрокаў, майстэрства танца многія з іх спасцігаюць, выступаючы ў складзе дарослага ансамбля “Прыгажосць” і дзіцячага – “Славяначка”. Сёлета юныя танцоры разам з педагогамі неаднаразова выязджалі з канцэртамі на справаздачныя сельскія сходы ў Драгічынскім і Іванаўскім раёнах, а таксама выступілі ў санаторыях “Радон” Гродзенскай вобласці, “Буг” і “Надзея” на Брэстчыне.
У бліжэйшым навучальным годзе харэаграфічная школа плануе свой першы выпуск: пасведчанні аб яе заканчэнні атрымаюць каля 40 школьнікаў. А навучальная ўстанова ўжо зараз працягвае набор дзяцей у першы клас для заняткаў танцамі.
Галіна ШАФРАН