Халоднай і снежнай выдалася сёлетняя зіма. Часта выпадаюць ападкі, завываюць мяцеліцы. Снегу шмат усюды: на палях, у вёсках і ў горадзе. Камунальнікі з ім у Драгічыне вядуць сапраўдную барацьбу, расчышчаючы вуліцы, тратуары, вывозячы снег з найбольш ажыўленых месц.
На гэтым здымку вы бачыце старшыню аўтагаражнага кааператыва “Навінка-14” Сцяпана Філімонавіча Кучму. На даху гаража № 87 матухна-зіма ўтварыла своеасаблівую снежную ці то дугу, ці то вясёлку. Ды што б гэта не было, але ўзор атрымаўся арыгінальны. Ці не так?
Фота Юрыя Сяргея.