Трагедыя здарылася ў панядзелак вечарам. У адным двары, што па вуліцы Леніна ў Драгічыне, суседзі распівалі спіртное. Слова за слова і разгарэлася сварка. Мужчына, які раней быў судзімы, схапіў кухонны нож і нанёс тры ўдары ў грудзі суседу 1983 года нараджэння. Апошні памёр на месцы.
На другі дзень забойцу затрымалі. Узбуджана крымінальная справа.
Сяргей АЛЁШЫН