spot_img

УСЁ ПРА ДРАГІЧЫНШЧЫНУ

Дата:

Сёлета выдавецтва “Паляшук” (г.Пінск) выпусціла новую кнігу аб нашым раёне, якая называецца “Драгічынскі раён: мінуўшчына і сучаснасць”. Гэта даведачнае выданне рыхтавалася па ініцыятыве Драгічынскага райвыканкама і прысвечана 70-годдзю ўтварэння раёна.

Гартаючы старонкі кнігі, нельга не звярнуць увагу на добра прадуманае маляўнічае афармленне. Асаблівую цікавасць выклікаюць старыя здымкі даваеннага, ваеннага і пасляваеннага перыядаў, на якіх адлюстравана наша мінулае. А гэта дазваляе ацаніць змены, што адбыліся ў нашым горадзе і раёне. Кніга незаменна для тых, хто цікавіцца гісторыяй роднага краю.
У выданні падрабязна апісаны працэс фарміравання раёна, як змяняліся яго межы на працягу пасляваенных гадоў. Аўтар змог узнавіць цікавыя даты ўтварэння і скасавання ўсіх мясцовых сельсаветаў, некаторых з якіх ужо няма. Але мы павінны помніць аб гэтым, каб мець поўную карціну таго, што адбывалася.
Падзеі Вялікай Айчыннай вайны таксама знайшлі сваё адлюстраванне на старонках кнігі. У той грозны час Драгічыншчына была адным з цэнтраў супраціўлення акупантам на Брэстчыне. Мясцовыя партызаны і франтавікі ўнеслі важкі ўклад у разгром ненавіснага ворага, аб чым сведчаць дзесяткі помнікаў і брацкіх магіл на нашай зямлі.
Вялікую цікавасць выклікае матэрыял пра кіраўнікоў Драгічынскага раёна. Не забыты і людзі, якія ў свой час за самаадданую працу былі ўганараваны высокімі дзяржаўнымі ўзнагародамі.
Сучаснае жыццё нашых сялян таксама не абыдзена ўвагай аўтара. Яно і зразумела: кожны сельсавет і кожная вёсачка са сваёй гісторыяй для нас вельмі дарагія.
Дарэчы, вялікая колькасць цікавых фотаздымкаў з мінулага была прадастаўлена выдавецтву нашым ваенна-гістарычным музеем.
Аўтарам-складальнікам кнігі з’яўляецца дырэктар выдавецтва “Паляшук” Уладзімір Зянько, які ў 2007 годзе выдаў кнігу “Драгічынскі край”, якая ўжо стала бібліяграфічнай рэдкасцю. У працэсе работы яму дапамагалі краязнаўцы Сяргей Гранік (г.Драгічын), Аляксей Дуброўскі і Таццяна Хвагіна (г.Пінск), дырэктар Драгічынскай цэнтральнай бібліятэчнай сістэмы Зінаіда Жытковіч, былы супрацоўнік райгазеты, на жаль, ужо нябожчык Сцяпан Супрун, рэдактар “Драгічынскага весніка” Аляксей Сяргей, пінскі мастак Віктар Сагановіч і іншыя.
Пазнаёміцца з гэтым выданнем можна ў нашым музеі. Упэўнены, што гэта карысная і цікавая кніга на роднай беларускай мове спадабаецца многім. А каб набыць яе ў асабістае карыстанне, званіце па тэлефонах: 8-029-692-51-84  і  8-029-200-54-50.
Сяргей ГРАНІК,
дырэктар музея партызанскай славы імя Удовікава, наш няштатны карэспандэнт.

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Яркое открытие елки в Дрогичине: праздник для всей семьи

В Дрогичине прошло торжественное открытие главной новогодней елки, которое...

Кедми: “Орешник” делает немыслимыми любые угрозы безопасности Беларуси

"Орешник" делает немыслимыми любые угрозы безопасности Беларуси. Такое мнение...

Пожар в Дрогичине: работники МЧС спасли хозяина квартиры

Вчера вечером спасателям сообщили о пожаре в квартире на...

Дрогичинским РОВД проводится комплекс профилактических мероприятий

Дрогичинский РОВД информирует о начале комплекса профилактических мероприятий, направленных...