spot_img

У раёне ідзе ўборка цукровых буракоў

Дата:

Не многія гаспадаркі нашага раёна вырошчваюць цукровыя буракі. Найбольшы палетак салодкіх карэнняў у адкрытым акцыянерным таварыстве “Аляксеевічы-­Агра” – амаль чвэрць пасяўных плошчаў раёна, занятых гэтай культурай, ці 433 гектары.


Яшчэ з восені старанна падрыхтавалі глебу, унеслі комплекс мінеральных угнаенняў, паклапаціліся аб насенні і сродках абароны раслін. Своечасова ў аптымальныя тэрміны правялі сяўбу, а затым і комплекс хімічных праполак. Сёлета на вырошчванні буракоў прымянілі новую тэхналогію “канвіза смарт”, якая, нягледзячы на цану, нядрэнна сябе зарэкамендавала. За сезон гербіцыдамі канвіза смарт апрацоўвалі палеткі толькі два разы, замест чатырох-пяці пры класічным вырошчванні. Прычым новы гербіцыд станоўча зарэкамендаваў сябе ў час сёлетняй засухі. Важна, што ён уздзейнічае не толькі на ліставое пустазелле, але і на тое, што толькі прабіваецца з глебы. Дзякуючы скарочанай тэхналогіі апрацоўкі, “канвіза смарт” дазволіла знізіць затраты на амартызацыю тэхнікі, гаруча-­змазачныя матэрыялы, падвоз вады, рамонт апрысквальнікаў, аплату працы механізатараў, знізілася таксама колькасць памылак, выкліканых чалавечым фактарам. І што самае галоўнае, скарачэнне колькасці аперацый дазволіла задзейнічаць свабодную тэхніку і механізатараў для апрацоўкі іншых сельгаскультур.

– Цукровыя буракі – культура не асабліва рэнтабельная, – гаворыць галоўны аграном адкрытага акцыянернага таварыства “Аляксеевічы-­Агра” Арсенцій Сяргеевіч Скрыпель, – але яна надзвычай добры папярэднік для іншых культур, асабліва азімых. Таму, калі глядзець крыху наперад, то займацца цукровымі буракамі таксама выгадна. Тым больш, што ў гаспадарцы ёсць два буракаўборачныя камбайны імпартнай вытворчасці. Яны і пачалі сёлетнюю копку цукровых буракоў на 43‑гектарнай плошчы непадалёк ад вёскі Суткі.

Чаму менавіта там? Поле даволі праблематычнае – вясною яго заліло, летам засушыла, і пакуль на гліністай глебе можна працаваць, прыклалі ўсе намаганні, каб хутчэй убраць вырашчаны ўраджай.

Зранку і да вечара на бураковых палетках шчыруюць камбайны. На адным з іх вопытны механізатар Сяргей Паўлавіч Піцуха, а на другім малады трактарыст Вячаслаў Міхайлавіч Зіновіч. Бураковае поле чыстае, без пустазелля, таму машыны рытмічна наразаюць кіламетры, час ад часу выгружаючы бункеры з салодкай прадукцыяй у невялікія кагаты.

Калгасныя аўтамабілі заняты на вывазцы кукурузнага сіласу, і таму да транспартыроўкі буракоў прыцягваюць тэхніку буракапрыёмнага пункта. Пакуль у Аляксеевічах няма свайго пагрузчыка для буракоў, выкарыстоўваюць тэхніку прадпрыемства “Драгічынхімтэхпаслугі”. Магутная тэхніка пад кіраўніцтвам Аляксандра Крывецкага ў лічаныя хвіліны загружае буракамі МАЗ з прычэпам і накіроўваецца да іншага кагата. Пакуль машына з буракамі разгрузіцца на буракапрыёмным пункце, руплівыя механізатары накапаюць яшчэ некалькі бункераў цукровых буракоў і падрыхтуюць іх да пагрузкі. Праз дзень – другі праблемны палетак будзе прыбраны, і механізатары пераедуць на іншае поле. Пакуль жа ўраджайнасць салодкіх карэнняў трымаецца недзе на ўзроўні 350–400 цэнтнераў з гектара.

Аляксандр РЭПІХА.
Фота аўтара.

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Эксперимент на президентском поле, или Почему не стоит бояться белорусской кукурузы

Пятницу 11 октября Александр Лукашенко провел на своей малой...

Лукашенко о работе полярников в Антарктиде: все эти мероприятия нам нужны для дела в стране

Президент Беларуси Александр Лукашенко в самом начале встречи с...

ГПК: многодетная семья уехала из Латвии из-за опасений за своих десятерых детей

Семейная пара, проживающая в Риге, увезла своих десять детей...

“О наших сырниках говорил весь Турин!”. Известный шеф-повар рассказал, за что аплодируют белорусской кухне

Белорус Антон Каленик входит в топ-200 лучших поваров мира и единственный...