АБ ПРЫСВАЕННІ ГАНАРОВАГА ЗВАННЯ “ЧАЛАВЕК ГОДА”
Раённы выканаўчы камітэт прыняў рашэнне прысвоіць ганаровае званне “Чалавек года” за дасягнутыя поспехі і вялікі асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае і культурнае развіццё раёна па выніках работы за 2009 год:
у аграпрамысловым комплексе – Якімовічу Фёдару Пятровічу, начальніку перасоўнай механізаванай калоны №3 дзяржаўнага ўнітарнага вытворчага прадпрыемства “Брэстводбуд”;
у галіне прамысловасці – Радчуку Генадзію Анатольевічу, дырэктару адкрытага акцыянернага таварыства “Антопальская ватна-прадзільная фабрыка”;
у галіне аховы здароўя – Млынчык Ларысе Канстанцінаўне, загадчыцы педыятрычнага аддзялення ўстановы аховы здароўя “Драгічынская цэнтральная раённая бальніца”;
у галіне культуры – Шульжэнка Ларысе Фёдараўне, загадчыцы Антопаль-скай гарпасялковай бібліятэкі;
у галіне фізічнай культуры, спорту і турызму – Якоўчык Вользе Арцёмаўне, гаспадыні аграсядзібы “Буслянка”;
у галіне эканомікі і фінансаў – Апановіч Святлане Уладзіміраўне, кіраўніку аддзялення адкрытага акцыянернага таварыства “Белаграпрамбанк” у г.Драгічыне;
у галіне аховы навакольнага асяроддзя – Амбражэйчыку Віктару Георгіе-вічу, дырэктару дзяржаўнай лесагаспадарчай установы “Драгічынскі лясгас”;
у сферы сацыяльнай абароны – Камаровай На-дзеі Якаўлеўне, дырэктару дзяржаўнай установы “Драгічынскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва”;
у галіне гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання – Даніловіч Раісе Іванаўне, дырэктару філіяла “Прадтавары” Драгічынскага райспажыўтаварыства;
у галіне прадпрымальніцтва – Ляшэвічу Мікалаю Мікалаевічу, дырэктару прыватнага гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства “Марыка”;
у галіне транспарту і сувязі – Гарнастаю Мікалаю Андрэевічу, дырэктару філіяла “Аўтамабільны парк №15 г.Драгічына” адкрытага акцыянернага таварыства “Брэстаблаўтатранс”.
Асобам, прызнаным “Чалавек года”, уручаюцца Ганаровы дыплом і грашовая прэмія ў памеры 3-х базавых велічынь.