spot_img

У ЛІКУ ЛЕПШЫХ

Дата:

Здаецца, зусім нядаўна мы, газетчыкі, адзначалі сваё прафесіянальнае свята – Дзень друку. А праз тыдзень, 12 мая, былі падведзены вынікі абласнога спаборніцтва сярод рэдакцый газет, тэлебачання, радыё і прафесійных журналістаў Брэстчыны.

Ва ўрачыстай абстаноўцы мерапрыемства праходзіла ў грамадска-культурным цэнтры Брэста. У ім прыняў удзел старшыня аблвыканкама Канстанцін Андрэевіч Сумар. Ён пад бурныя і гарачыя апладысменты прысутных уручаў дыпломы лепшым. Так, у намінацыі сярод рэдакцый газет пераможцамі сталі абласныя “Заря” і “Народная трыбуна”, іванаўская райгазета “Чырвоная звязда” і брэсцкая “раёнка” “Заря над Бугом”.

Сярод прафесійных журналістаў у розных намінацыях спецыяльных дыпломаў аблвыканкама і грашовых прэмій удастоены 13 чалавек.

Вельмі прыемна адзначыць той факт, што спецыяльны дыплом аблвыканкама губернатар вобласці К.А.Сумар уручыў намесніку рэдактара “Драгічынскага весніка” Г.В.Шафран. Гэтай узнагароды і грашовай прэміі наша калега ўдастоена за сістэмнасць у рабоце з юнымі карэспандэнтамі.

Некалькі гадоў запар Галіна Віктараўна кіруе гуртком юнкораў, што створаны пры раённым цэнтры пазашкольнай работы. Цяпер, напрыклад, у ім авалодваюць тэарэтычнымі і практычнымі ведамі 12 чалавек. Яны таксама рыхтуюць і матэрыялы да друку для райгазеты, якія сістэматычна публікуюцца пад рубрыкай “Школьны калейдаскоп”. Дарэчы, некаторыя былыя юнкоры сёння з’яўляюцца студэнтамі Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівер-сітэта.

І яшчэ адзін дыплом абласнога выканаўчага камітэта рэдакцыя “Драгічынскага весніка” заваявала ў намінацыі “За дынамічны крок у асваенні Інтэрнэт-прасторы”. І заслуга ў гэтым загадчыка аддзела вёрсткі і камп’ютэрнай графікі Аляксандра Аляксеевіча Падзілы. Іменна ён у лютым 2010 года стварыў сайт газеты і цяпер своечасова абнаўляе і расшырае яго.

У той жа дзень загадчыцы аддзела пісьмаў нашай райгазеты Н.Р.Ткачук Ганаровую грамату галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы аблвыканкама ўручыў яго начальнік А.А.Цыральчук. Ніна Рыгораўна ўдастоена гэтай узнагароды за высокі прафесіяналізм, актыўную грамадзянскую пазіцыю і асабісты ўклад у развіццё інфармацыйнай сферы Брэстчыны.

Аляксей СЯРГЕЙ,

заслужаны журналіст Беларускага саюза журналістаў.

 

 

Предыдущая статья
Следующая статья

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Яркое открытие елки в Дрогичине: праздник для всей семьи

В Дрогичине прошло торжественное открытие главной новогодней елки, которое...

Кедми: “Орешник” делает немыслимыми любые угрозы безопасности Беларуси

"Орешник" делает немыслимыми любые угрозы безопасности Беларуси. Такое мнение...

Пожар в Дрогичине: работники МЧС спасли хозяина квартиры

Вчера вечером спасателям сообщили о пожаре в квартире на...

Дрогичинским РОВД проводится комплекс профилактических мероприятий

Дрогичинский РОВД информирует о начале комплекса профилактических мероприятий, направленных...