spot_img

ТВОРЧАЕ ЗАХАПЛЕННЕ НЕ ДАЗВАЛЯЕ ІМ СТАРЭЦЬ

Дата:

З удзельнікамі ансамбля народнай песні і музыкі “Вясёлыя суседзі” я пазнаёмілася на цікавым мерапрыемстве, што праводзілася для старшынь пярвічак ветэранскіх арганізацый раёна на тэрыторыі Антопальскага пассавета. Калі мы ўжо вярталіся з рыбгаса “Днепрабугскі”, у аўтобус з музыкай і песнямі ўвайшлі самадзейныя артысты. У вочы адразу кінуліся іх прыгожыя нацыянальныя касцюмы, у якіх не сорамна выступаць на любой сцэне.

– Раней з касцюмамі ў нас была вялікая праблема, – гаворыць дырэктар Асіпавіцкага сельскага Дома культуры, мастацкі кіраўнік ансамбля Галіна Васільеўна Калтунчык. Праўда, кіраўніцтва раёна своечасова адгукнулася на нашу просьбу і ў мінулым годзе нам вы- дзелілі грошы. З Марыяй Васільеўнай Крук, дырэктарам метадычнага цэнтра райаддзела культуры, мы ездзілі ў Мінск, дзе на адной з фабрык і набылі касцюмы.

У склад ансамбля “Вясёлыя суседзі” ўваходзяць культработнікі Асіпавіцкага, Антопальскага Дамоў культуры і Галоўчыцкага сельскага клуба. Рэпертуар мастацкага самадзейнага калектыву разнастайны: беларускія і рускія народныя песні, гумар. У 2011 годзе да ансамбля далучылася і маладзёжная эстрада, у выніку чаго рэпертуар значна расшырыўся.

Актыўнымі ўдзельнікамі “Вясёлых суседзяў” з’яўляюцца Ірына Гупалік, Ніна Пацеюк, Мікалай Ярошчык і многія іншыя аматары народнай творчасці.

Кіраўнік ансамбля Г.В.Калтунчык родам з вёскі Галоўчыцы. З дзяцінства яна ля бацькі, які быў віртуозным музыкам, навучылася граць на гармоніку. А калі скончыла школу, яе мясцовы калгас імя Чкалава накіраваў на курсы баяністаў у Брэст.

У далёкім 1974 годзе Галіна Калтунчык пачала працаваць у Галоўчыцкім сельскім клубе. У хуткім часе паступіла на завочнае аддзяленне Гродзенскага культпрасветвучы- лішча па спецыяльнасці “кіраўнік харавога калектыву”.

Праз некалькі гадоў Галіна выйшла замуж за хлопца з Асіпавіч і назаўсёды звязала сваё жыццё з тамтэйшымі навакольнымі мясцінамі. Дарэчы, яе муж таксама быў чалавекам таленавітым і творчым, працаваў мастаком.

На жаль, нялёгкі лёс выпаў на долю Галіны Васільеўны. Яна пахавала аднаго з сыноў, які трагічна загінуў, а не так даўно памёр і муж. Аднак гора не зламала гэтую мужную жанчыну. Яна, хоць і знаходзіцца на заслужаным адпачынку, але па-ранейшаму застаецца ў агульным страі– дорыць людзям радасць і цудоўны настрой.

– Я вельмі люблю сваю работу, – гаворыць Г.В.Калтунчык. – І як бы цяжка не было дома, але прыхожу ў клуб, сустракаюся з сябрамі, бяру ў рукі баян і забываю пра нягоды. Творчае захапленне не дазваляе нам старэць…

Мы, старшыні пярвічных ветэранскіх арганізацый, былі прыемна зачараваны дырэктарам рыбгаса “Днепрабугскі” М.Ф.Ярошчыкам. Ён цікава правёў для нас экскурсію па блакітных вадаёмах гаспадаркі, расказаў, як гадуецца рыба. А ў  Асіпавіцкім Доме культуры Мікалай Феадосьевіч перад намі ўжо з’явіўся ў нацыянальным касцюме з баянам у руках. Марыя Аляксееўна Вакульчык з Ліпнік заўважыла, што калі ёсць такія людзі, як М.Ф.Ярошчык, то за рыбгас няма чаго хвалявацца. А мне хочацца дадаць: пакуль у вясковай сферы культуры працуюць такія людзі, як Г.В.Калтунчык з ансамблем “Вясёлыя суседзі”, то і ў цэлым культура Беларусі будзе на самым высокім узроўні.

Дарэчы, М.Ф.Ярошчык і свайму сыну Мікалаю прывіў любоў да песні. І хоць ён вучыцца ва ўніверсітэце ў Брэсце, але прымае актыўны ўдзел у культурна-мастацкай дзейнасці ансамбля.

Шмат гадоў свайго жыцця прысвяціў мастацкай самадзейнасці і загадчык Галоўчыцкага сельскага клуба Аляксандр Мікалаевіч Ляўковіч. Сябруюць таксама з песняй і яго жонка, педагог Ніна Паўлаўна, і яе калега па рабоце Таццяна Аляксееўна Бартнічук.

“Вясёлыя суседзі” аб’ездзілі з канцэртамі амаль усе вобласці Беларусі. Кожны год ансамбль прымае ўдзел у абласным фестывалі-кірмашы “Дажынкі”. Шмат планаў і задумак ва ўдзельнікаў гэтага самабытнага мастацкага калектыву і на будучае. І сёння, напярэдадні Дня работнікаў культуры, ім хочацца пажадаць высокага творчага палёту, аптымізму і вечнай маладосці.

Ніна ГРЫЦУК,

наш няштатны карэспандэнт

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

ЦИК зарегистрировал инициативную группу по выдвижению Александра Лукашенко кандидатом в Президенты

ЦИК зарегистрировал инициативную группу граждан по сбору подписей избирателей...

ЦИК отказал в регистрации двум инициативным группам по выдвижению кандидатов в Президенты

ЦИК отказал в регистрации двум инициативным группам граждан по...

Немного о брачном договоре

В настоящий момент заключение брачных договоров становится популярнее, ведь...

Еще 11 палат для ветеранов войн и труда открыли в Брестской областной больнице

В Брестской областной клинической больнице открыли еще 11 комфортабельных...