spot_img

трапіла шаравая маланка

Дата:

У прыродзе апошнім часам назіраецца непрадказальнае разгулле, якое выліваецца то празмернай засухай, то праліўнымі дажджамі. Нямала бяды нарабіла і навальнічная стыхія, якая бушавала ў мінулыя выхадныя ў нашым раёне. Па звестках начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях І.І.Туцкага, 7 жніўня незадоўга да поўначы ад прамога пападання маланкі згарэў дах і пашкоджана маёмасць у хляве прыватнай гаспадаркі ў вёсцы Ялач. А літаральна праз паўга-дзіны трывожны сігнал на пульт пажарнай службы паступіў з вёскі Заверша, дзе навальнічным разрадам быў знішчаны хлеў і тое, што ў ім утрымлівалася.
Пры гэтым, як адзначыў Ігар Ігаравіч, надвор’е з перыядычнымі дажджамі спрыяла таму, што з пачатку года ў нашым раёне не было зарэгістравана ніводнага пажару ў лясных масівах і на тарфяніках.
ххх
Вынікі нядаўняй навальнічнай стыхіі да гэтай пары з жахам згадваюць у сям’і Страпка з вёскі Суткі. У адзін з пакояў іх прыватнага дома трапіла шаравая маланка, якая зачапіла электраправодку, шпалеры, аконныя фіранкі. Унучка гаспадароў, якая назірала гэту з’яву, запамятала яе ў выглядзе яркага шара з хвосцікам, які знік, абпаліўшы рэчы, але не зачапіўшы, не нашкодзіўшы нікому з людзей.

Галіна ШАФРАН.

Предыдущая статья
Следующая статья

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Яркое открытие елки в Дрогичине: праздник для всей семьи

В Дрогичине прошло торжественное открытие главной новогодней елки, которое...

Кедми: “Орешник” делает немыслимыми любые угрозы безопасности Беларуси

"Орешник" делает немыслимыми любые угрозы безопасности Беларуси. Такое мнение...

Пожар в Дрогичине: работники МЧС спасли хозяина квартиры

Вчера вечером спасателям сообщили о пожаре в квартире на...

Дрогичинским РОВД проводится комплекс профилактических мероприятий

Дрогичинский РОВД информирует о начале комплекса профилактических мероприятий, направленных...