spot_img

Тэатралізацыя, вогнішча, фаер-шоу, народныя спевы. Як у Бездзежы святкавалі Купалле

Дата:

Вечарам 6 ліпеня на сялянскім падворку “Каля Плэса” музея народнай творчасці “Бездзежскі фартушок” пройшлі гулянні з нагоды народнага свята “Капалле”.

У гэты вечар сустрэць купальскую ноч у Бездзежы сабраліся не толькі мясцовыя жыхары, але і шматлікія госці з нашага раёна і з-за яго межаў. Тэатралізаванае прадстаўленне “Купальскія прыгоды”, фаер-шоу і запальванне вялікага купальскага вогнішча, вакруг якога госці вадзілі святочны карагод – ўсё гэта стварала непаўторную атмасферу народнага свята.

Весялілі наведвальнікаў мерапрыемства сваімі спевамі  творчыя калектывы клубных устаноў раёна. Таксама для гасцей працавалі розныя тэматычныя пляцоўкі, на якіх можна было набыць купальскія вянкі, сувеніры, смачныя пачастункі. А яшчэ, кожны жадаючы маў магчымасць выпрабаваць сябе ў конкурсах, латарэях, ну і, вядома, стварыць пажаданую выяву праз аквагрым.

Кульмінацыяй свята стала пусканне на ваду Купалінкай вянка, пасля чаго і кожная з дзяўчат магла самастойна пусціць на хвалі свой асабісты купальскі вянок. Завяршыліся гулянні святочнай дыскатэкай.

Максім РОДЗЬКА.
Фота аўтара.

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Яркое открытие елки в Дрогичине: праздник для всей семьи

В Дрогичине прошло торжественное открытие главной новогодней елки, которое...

Кедми: “Орешник” делает немыслимыми любые угрозы безопасности Беларуси

"Орешник" делает немыслимыми любые угрозы безопасности Беларуси. Такое мнение...

Пожар в Дрогичине: работники МЧС спасли хозяина квартиры

Вчера вечером спасателям сообщили о пожаре в квартире на...

Дрогичинским РОВД проводится комплекс профилактических мероприятий

Дрогичинский РОВД информирует о начале комплекса профилактических мероприятий, направленных...