Кожнай маладой пары, якая ўступае ў шлюб, хочацца, каб гэты дзень быў непаўторным і запамінальным. З нядаўняга часу ў хлопцаў і дзяўчат з нашага раёна з’явілася такая магчымасць: паслугу ў выглядзе ўрачыстай рэгістрацыі маладой сям’і прапа- ноўвае музей “Бездзежскі фартушок”. Вясельны рытуал праводзіцца ў суправаджэнні народнай музыкі, і яму папярэднічае кароткая экскурсія, пад час якой маладыя могуць сфатаграфавацца ля старадаўніх музейных экспанатаў, у ліку якіх — багацейшая калекцыя фартушкоў, ручнікоў і іншых прадметаў колішняга ўжытку (за захаванне гэтай нацыянальнай спадчыны музей быў адзначаны спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь).
Усяго ў гэтай установе зарэгістравана 10 шлюбаў, і, па словах дырэктара музея М.М.Астаповіч, ужо распісаны графік шлюбных цырымоній на верасень і кастрычнік бягучага года.
Галіна ВІКТАРАВА