ПЕРАДАВІКІ СЕЛЬГАСВЫТВОРЧАСЦІ

Дата:

Адкрытае акцыянернае таварыства «Драгічынскі камбікормавы завод” па выніках мінулага года выйшла пераможцам у раённым спаборніцтве па вытворчасці мяса. Яго тут на кожныя сто гектараў сельскагаспадарчых угоддзяў рэалізавалі па 444 цэнтнеры, сярэднясутачныя прыбаўленні ў вазе буйной рагатай жывёлы давялі да 640 грамаў, свіней – да 551 грама.
Валавая вытворчасць мяса ў параўнанні з 2008 годам узрасла на 339 тон. Дзяржаве прададзена 3077 тон ялавічыны і свініны, што склала 104 працэнты да гадавога плана.
Важкі ўклад у агульны поспех уносіць свінагадоўчы комплекс адкрытага акцыянернага таварыства, што размешчаны ў Хомску. Тут працуе нямала старанных людзей, сапраўдных майстроў сваёй справы. Сярод іх і Людміла Пятроўна Артыш, якая вось ужо 6 гадоў працуе аператарам на адкорме. Цяпер за жанчынай замацавана 620 галоў свіней. Кожная з іх штодзённа прыбаўляе ў вазе па 720 грамаў.

НА ЗДЫМКУ: аператар па адкорму свіней Людміла Пятроўна Артыш.
Фота Юрыя Сяргея.

 

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Поздравление с Пасхой Господней от Дрогичинского благочиния

Дорогие отцы, братья и сестры! Сердечно поздравляем вас со Светлой Пасхой...

“Христос воскрес!”. Главы основных конфессий Беларуси обратились с пасхальным посланием

В послании Митрополита Минского и Заславского Вениамина, Патриаршего Экзарха...

В Антополе горел жилой дом

18 апреля в 07-18 поступило сообщение о загорание в...