Пасля знікнення снегавога покрыва і ўсталявання цёплага надвор’я ў рэспубліцы, у тым ліку і ў нашым раёне, звычайна пачынаецца выпальванне сухой расліннасці. Гэтая з’ява ў апошнія гады набыла настолькі шырокі і рэгулярны характар, што стала мацнейшым разбуральным фактарам, які негатыўна ўздзейнічае на навакольнае асяроддзе.
Сярод насельніцтва існуе памылковая думка, што выпальванне сухой расліннасці спрыяе яе лепшаму росту. Між тым, у выніку палаў адбываецца дэградацыя прыроды, знішчаецца расліннасць, збядняецца яе відавы склад, гінуць шматлікія віды жывёлін і птушак, насякомых, перапыняюцца працэсы глебаўтварэння, пачынаецца яе эрозія, забруджваецца паветра. У шматлікіх выпадках менавіта выпальванні з’яўляюцца прычынай пажараў у лясах і на тарфяніках.
Практычна ўся тэрыторыя рэспублікі пакрыта слядамі гэтай разбуральнай дзейнасці. Даходзіць ужо да недарэчнасці, калі сухую траву выпальваюць на гарадскіх газонах, у скверах і парках. Агонь не мінае і тэрыторыі, якія маюць асоба ахоўны статус.
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь папярэджвае, што выпальванне расліннасці разбурае прыроду і наносіць непапраўную шкоду чалавеку.
Згодна артыкула 15.57 Кодэкса Рэспублікі Беларусь “Аб адміністрацыйных правапарушэннях” незаконнае выпальванне сухой расліннасці, травы на корані, а таксама ржышча і пажніўных рэшткаў або непрыняцце мераў па ліквідацыі выпальванняў на зямельных участках цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад 10 да 40 базавых велічынь.
Спыніцеся! Зберажыце прыгажосць і жыццё!
ПАЛЫ ТРАВЫ – ФАКТАР РАЗБУРАЛЬНЫ
Дата:
Популярно
Архив новостей