Добра працуюць у бягучым годзе жывёлаводы сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў “Асавецкі” і “Агра-Дзетка-вічы”. Яны больш як на месяц раней намечанага тэрміну выканалі паўгадавыя заданні па продажу мяса дзяржаве. Так, па стану на 1 чэрвеня яны паставілі на нарыхтоўчыя пункты адпаведна 240 і 120 тон ялавічыны, што склала да плана 103 і 104 працэнты.
Дарэчы, у СВК “Асавецкі” – самыя высокія ў раёне сярэднясутачныя прыбаўленні ў вазе кожнай галавы буйной рагатай жывёлы, што знаходзіцца на адкорме. З пачатку года яны тут склалі 301 грам – на 16 грамаў больш, чым летась. Яшчэ лепшых поспехаў дабіўся Анатоль Аляксандравіч Панцялееў. Ён даглядае 90 галоў жывёлы. І кожная з іх на працягу 5 месяцаў штодзённа прыбаўляла ў вазе на 1003 грамы.
Шмат цёплых слоў заслугоўваюць у свой адрас і такія жывёлаводы, як муж і жонка Міхаіл Канстанцінавіч і Раіса Канстанцінаўна Ярмоцыкі, Андрэй Іванавіч Мінзер, Віктар Канстанцінавіч Ярмоцык і іншыя.
Ёсць свае правафланговыя вытворчасці і ў СВК “Агра-Дзеткавічы”. Гэта Вадзім Паўлавіч Максімовіч і Пётр Мікалаевіч Палхоўскі. Працуючы на адкорме буйной рагатай жывёлы, яны давялі сярэднясутачныя прыбаўленні ў вазе кожнай галавы да 955 грамаў.
А вось Алена Анатольеўна Валасных даглядае цялятак. Яна таксама добрасумленна адно-сіцца да даручанай справы, заўсёды выконвае яе старанна і з любоўю. Таму кожны яе гадаванец штодзённа прыбаўляе ў вазе амаль на 900 грамаў.
Цяпер намаганні жывёлаводаў названых кааператываў накіраваны на датэрміновае выкананне гадавых планаў па продажу мяса дзяржаве.
Аляксей ФЁДАРАЎ