spot_img

Уласным падсобным гаспадаркам надаецца самая сур’ёзная ўвага

Дата:

Уласныя падсобныя гаспадаркі грамадзян па-ранейшаму з’яўляюцца неад’емнай часткай сельгасвытворчасці і ўносяць пэўны ўклад у харчовую бяспеку краіны. Таму іх развіццю і падтрымцы ў рэспубліцы, у тым ліку і ў нашым раёне, надаецца самая сур’ёзная ўвага.

Нягледзячы на гэта, з кожным годам жадаючых трымаць кароў, піць ад іх сырадой становіцца ўсё менш. Вельмі многія сельскія гаспадары сёння не маюць ніякай жыўнасці. Тлумачэнне гэтаму парадоксу звычайна шукаюць у псіхалогіі людзей. Маўляў, адвыклі яны зямлю араць, жывёлу даглядаць. Аднак, па-мойму, справа не столькі ў прывычцы, колькі ў эканоміцы. Селянін іншы раз аказваецца ў такіх умовах, што яму больш выгадна купіць пакет малака ці кілаграм мяса ў магазіне, чым мець у асабістым хляве карову, свіней.

З пачатку бягучага года ў насельніцтва нашага раёна закуплена амаль 2000 тон малака. Гэта на 700 тон менш, чым за такі мінулагодні перыяд. Выклікае трывогу і той факт, што нарыхтоўкі сырадою ад кожнай каровы, якая ўтрымліваецца ў прыватным сектары, зменшыліся на 152 кілаграмы.

Да гэтага хочацца дадаць, што жыхароў некаторых населеных пунктаў не заўсёды задавальняе працэс нарыхтоўкі малака, якое іншы раз аказваецца няякасным. І сапраўды, такое бывае. Толькі сёлета было зарэгістравана 28 выпадкаў вяртання людзям забракаванага сырадою з ААТ “Савушкін прадукт”.

Гэтыя факты прыводзіліся на нарадзе-вучобе, што адбылася з галоўнымі заатэхнікамі, лабарантамі і малаказборшчыкамі гаспадарак 15 ліпеня ў Заказельскім Доме культуры. Мерапрыемства адкрыла старшыня раённага Савета дэпутатаў Святлана Уладзіміраўна Барташ. Яна ў цэлым акрэсліла праблему і падрабязна спынілася на пытаннях, што патрабуюць неадкладнага вырашэння.

Усяго нарыхтоўкамі малака ў насельніцтва на Драгічыншчыне займаюцца 76 чалавек. І яны вельмі многае робяць, каб гэты працэс штодзённа ўдасканальваўся, працаваў без збояў, зла-джана. Асаблівай жа пахвалы ў свой адрас заслугоўвае адкрытае акцыянернае таварыства “Савушкін прадукт”. Яно для патрэб жыхароў раёна бязвыплатна выдзеліла 4 малакавозы для перавозкі сыравіны і 11 хала-дзільнікаў розных ёмістасцей. Лабаранты і малаказборшчыкі гаспадарак маюць шматлікія прылады і прыборы для вызначэння якасці сырадою. Даво-дзіцца толькі шкадаваць, што далёка не ўсе ўмеюць  правільна карыстацца гэтымі прыборамі.

На нарадзе-вучобе выявіўся і такі факт. У свой час жыхары Папінскага сельскага Савета скардзіліся на нізкую шчыльнасць малака. Для яе вызначэння, а таксама і іншых параметраў якасці сырадою намеснік генеральнага дырэктара па сельскай гаспадарцы ААТ “Савушкін прадукт” Я.А.Бухавецкі асабіста прывёз у сельсавет неабходны апарат. Аднак пакуль яго так і не ўключылі ў работу. А гэта ўжо не што іншае, як поўная халатнасць, абыякавасць і па-сіўнасць да даручанай справы.

– Розных прыбораў для вызначэння якасці малака ў нас хапае, – гаворыць старшыня райсавета С.У.Барташ. – Аднак гэтыя прыборы неабходна сістэматычна адпраўляць на паверку і адкаліброўку. Толькі ў такім разе можна спадзявацца на іх бездакорную эксплуатацыю. На жаль, не ўсюды гэта робіцца своечасова…

У нарадзе-вучобе прыняла ўдзел начальнік сектара ўваходу кантроля ААТ “Савушкін прадукт” Вікторыя Віктараўна Галян. Яна не толькі патлумачыла, але і прадэманстравала, як працуе той ці іншы прыбор, адказала на шматлікія пытанні прысутных.

Хочацца верыць, што пасля праведзенага мерапрыемства справы з нарыхтоўкай малака ў насельніцтва ва ўсіх адносінах палепшацца і стануць менш праблемнымі. А пакуль прыхо-дзіцца адзначаць не зусім прыемныя факты: часта якасць сырадою з уласных падвор’яў сапраўды невысокая з-за недобрасумленнасці некаторых гаспадынь. Раніцай яны могуць здаць прадукт вячэрняй дойкі, які захоўваўся ў неналежных умовах. А ў пагоні за колькасцю хтосьці далівае ў малако і кубак-другі вады. Скажаце, тлустасць зменшыцца? А яна звычайна вызначаецца ў пачатку збору, а потым дубліруецца. Ды і не прыставіш да кожнага малаказдатчыка кантралёра. Галоўным жа крытэрыем тут павінна быць сумленне людзей. Шкада толькі, што не ўсе ў ладах з ім.

Аб пацвярджэнні сказанага яскрава сведчаць і наступныя факты. Часта праблему стварае надоенае малако ад кароў, што падвяргаліся медлячэнню. Як паказвае практыка, не ўсе гаспадыні першыя струменьчыкі сырадою выкарыстоўваюць для асабістых мэт. Як бачым, дабіцца, каб нарыхтоўваемае ў насельніцтва малако прымалася гатункам “экстра”, у прынцыпе немагчыма. Спецыялісты сцвярджаюць, што сутыкненне сырадою нават на кароткі тэрмін з паветрам адразу ж выклікае ў ім актыўнае размнажэнне кіслых бактэрый. Таму ў грамадскім сектары кароў дояць з дапамогай малакаправода, па якому прадукт тут жа паступае ў ахаладжальную ёмістасць.

Як правіла, малако ад уласных кароў грамадзян прымаюць першым гатункам, выплачваючы людзям за 1 літр 3638 рублёў. Таму той, хто трымае рагулю, можа сур’ёзна папоўніць сямейны бюджэт. Галоўнае – старацца здаваць прадукцыю добрай якасці. А кантраляваць яе і выяўляць недобрасумленных здатчыкаў і закліканы тыя 76 чалавек, якія займаюцца пытаннямі закупу лішкаў сырадою.

У заключэнне хачу адзначыць, што па ўзнятай праблеме ў бліжэйшых нумарах райгазеты будзе апублікаваны яшчэ адзін артыкул. У ім мы пастараемся давесці да ведама ўсіх малаказдатчыкаў патрабаванні, якія яны павінны захоўваць адносна тэмпературы рэалізоўваемага малака, яго тлустасці, наяўнасці стаматычных клетак (хвароб жывёлін) з каментарыем ветспецыяліста па лячэнню кароў.

Аляксей ФЁДАРАЎ

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

На комплексе «Симоновичи» ОАО «Алексеевичи-Агро» открыта новая ферма

Сегодня, 26 декабря, в ОАО «Алексеевичи-Агро» состоялось торжественное открытие...

Изменения в расписании автобусов на январские праздники

Как сообщили в филиале «Автомобильный парк № 15 г....

В Дрогичинском районе стартовала акция “От всей души”

Сегодня, в рамках акции "От всей души" заместитель председателя...

Дом, в который хочется вернуться

Время неумолимо бежит вперед. Проходят годы, десятилетия, века… Меняются...