Штодзённа мы ўжываем у ежу хлеб. Але пакуль ён трапіць на наш стол, многім людзям даводзіцца шмат працаваць. Так, хлебаробы сеюць збожжа і ўбіраюць ураджай, а ўжо кандытары з мукі выпякаюць розныя гатункі хлебабулачных вырабаў.
На мясцовым хлебазаводзе філіяла “Каапнарыхтпрам” таксама нямала старанных працаўнікоў. Сярод іх кандытар Ірына Уладзіміраўна Карнейчык і майстар-кандытар Алена Уладзіміраўна Бухта. Каля 20 гадоў яны працуюць на прад-прыемстве, дасканала асвоіўшы ўсе вытворчыя аперацыі. Таму розныя гатункі хлебабулачных вырабаў, якія выпякаюць гэтыя мілыя жанчыны, заўсёды смачныя і высокакаларыйныя.
НА ЗДЫМКУ: (злева направа) працаўніцы хлебазавода Ірына Уладзіміраўна Карнейык і Алена Ула-дзіміраўна Бухта.
Фота Юрыя Сяргея.