spot_img

На фронце ён быў санітарам

Дата:

На доме былога франтавіка Мікалая Фаміча Прымака ў аграгарадку Осаўцы да гэтай пары вісіць чырвоная зорачка. Хаця самога ветэрана Вялікай Айчыннай вайны даўно ўжо няма на гэтым свеце. Ён памёр ва ўзросце 80 гадоў, пакінуўшы пра сябе сярод людзей добрую памяць.

Мікалай Фаміч не можа асабіста расказаць пра свой баявы шлях. Ды і пры жыцці, як успамінае сын Пётр, бацька рабіўся маўклівым, калі размова заходзіла пра вайну. Аднойчы Пятру ўсё ж удалося разгаварыць Мікалая Фаміча. Той нечакана вярнуўся ва ўспамінах да крывапралітных баёў за Одэрскі плацдарм.

Мікалай Прымак быў рослым, моцным, дужым маладым чалавекам, у вёсцы за ім нават замацавалася мянушка Велікан. У 1944 годзе Мікалаю споўнілася 23 гады. І хаця быў ён чалавекам далёкім ад медыцыны, на фронце яго прызначылі санітарам у медсанбат.

У кнізе “Памяць. Драгічынскі раён”так апісаны ратны подзвіг франтавых санітараў: “Не, у той час санітары не хадзілі ў белых халатах, не сядзелі ля ложкаў хворых. У іх была самая цяжкая і да таго ж небяспечная работа. Яшчэ ідзе бой, свішчуць шалёныя кулі, рвуцца снарады, а санітары ўжо паўзком “выходзяць” на работу. Там, на полі бою, нехта сцякае крывёю, камусьці тэрмінова патрэбна дапамога…”

Бацька расказаў сыну, што з вогненнага пекла на Одэрскім плацдарме вынес 85 параненых салдат і афіцэраў. Гэта было сапраўдным подзвігам, за які яго ўзнагародзілі ордэнам Чырвонага Сцяга за нумарам 271396. Аднаму з таварышаў Мікалая Фаміча было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза: ён выратаваў больш за сотню чырвонаармейцаў.

Баявое хрышчэнне радавы Мікалай Прымак прыняў у жорсткіх баях пад Варшавай. Перамогу ён сустрэў у Берліне. Мікалай Фаміч быў узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені, медалямі “За вызваленне Варшавы”, “За ўзяцце Кёнігсберга”, “За ўзяцце Будапешта”, “За ўзяцце Берліна”, “За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 г.г.”

І пасля Перамогі Мікалай Прымак застаўся служыць у Берліне. Аб тым сведчаць фотаздымкі, зробленыя восенню 1945 года. На адным з іх санітар Прымак сядзіць на кані, на другім – грае на баяне (у Берліне Мікалай Фаміч таксама крыху навучыўся граць на трубе і саксафоне), на трэцім – ён сфатаграфаваны з баявымі таварышамі (яго лёгка пазнаць па мажнай фігуры).

Мікалай Фаміч пакінуў глыбокі след на зямлі. Пасля вайны ён працаваў брыгадзірам у калгасе імя ХХ з’езда КПСС. Стварыў сям’ю. Разам з жонкай Нінай Мікалаеўнай яны нават адзначылі залатое вяселле. Трое сыноў былога франтавіка, Пётр, Георгій і Яўген, сталі афіцэрамі, у кожнага з іх нарадзілася па двое дзяцей, якія прадоўжылі род Прымакоў.

 

І пасля вайны ў жыцці Мікалая Фаміча здарыўся выпадак, калі ён выратаваў чалавека. Былы санітар-франтавік падзяліўся сваёй крывёю з аднавяскоўцам. Невыпадкова менавіта да яго тады звярнуліся за дапамогай: Мікалай Прымак быў Ганаровым донарам СССР.

Ніна ТКАЧУК
Здымкі з архіва сям’і Прымак
(зроблены ў Германіі ў 1945 годзе)

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

На комплексе «Симоновичи» ОАО «Алексеевичи-Агро» открыта новая ферма

Сегодня, 26 декабря, в ОАО «Алексеевичи-Агро» состоялось торжественное открытие...

Изменения в расписании автобусов на январские праздники

Как сообщили в филиале «Автомобильный парк № 15 г....

В Дрогичинском районе стартовала акция “От всей души”

Сегодня, в рамках акции "От всей души" заместитель председателя...

Дом, в который хочется вернуться

Время неумолимо бежит вперед. Проходят годы, десятилетия, века… Меняются...