spot_img

Маладыя гаспадынькі здзіўляюць…

Дата:

Нядаўна, у рамках тыдня роднай мовы і літаратуры, які прайшоў у нашай школе, была праведзена выстава-конкурс «Маладыя гаспадынькі здзіўляюць…». Мерапрыемства падрыхтавала настаўніца  Юлія Сцяпанаўна Краўчук, а яго непасрэднымі ўдзельнікамі сталі вучні 5-11 класаў, якія і прадстаўлялі ўласна прыгатаваныя стравы беларускай кухні. На выставе можна было пабачыць і пакаштаваць аладкі, клёцкі, сырнікі, суп гарохавы, калдуны, бульбу са скваркамі, пірог з яблыкаў, каравай і іншыя смакоцці. Усе стравы былі смачнымі і прывабнымі на выгляд, таму журы, у саставе якога былі настаўнікі Марыя Сцяпанаўна Грабінская, Ірына Пятроўна Дзямчук і Антаніна Міхайлаўна Гусева, цяжка было выбраць пераможцаў.

Але ж у канчатковым выніку лепшымі кулінарамі былі прызнаны пяцікласніца Вольга Клімовіч і сёстры Ангеліна, Вераніка, Арына Дзеркач, якія вучацца ў трэцім, пятым, шостым класах.  Адметна, што ў школьным кулінарным конкурсе даволі паспяхова ўдзельнічалі і хлапчукі. Другое месца было прысуджана Уладзіславу Грабінскаму (6 клас) і  Кацярыне Раманчук (10 клас), трэцяе – шасцікласніцам Леры Шмагінай, Элі Паўзун, Ліне Цямчык. Пераможцы выставы-конкурсу нацыянальных страў былі адзначаны падарункамі, пасля чаго юныя кулінары прапанавалі прадэгуставаць іх блюды прысутным…

З усіх бакоў даносілася шчырае: “Дзякуй!”. І арганізатарам школьнага мерапрыемства, і маладым, але такім спраўным, паварам і гаспадынькам.

Удзельнікі школьнага кулінарнага конкурсу-выставы ў Дзеткавіцкай СШ

Марына АНТАНОВІЧ,

юнкор, Дзеткавіцкая дз/с-СШ

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Эксперимент на президентском поле, или Почему не стоит бояться белорусской кукурузы

Пятницу 11 октября Александр Лукашенко провел на своей малой...

Лукашенко о работе полярников в Антарктиде: все эти мероприятия нам нужны для дела в стране

Президент Беларуси Александр Лукашенко в самом начале встречи с...

ГПК: многодетная семья уехала из Латвии из-за опасений за своих десятерых детей

Семейная пара, проживающая в Риге, увезла своих десять детей...

“О наших сырниках говорил весь Турин!”. Известный шеф-повар рассказал, за что аплодируют белорусской кухне

Белорус Антон Каленик входит в топ-200 лучших поваров мира и единственный...