spot_img

МАЙСКІЯ РАДАСЦІ

Дата:

На змену красавіку прыйшоў прыгожы і вясёлы май – месяц маладой травы, кветак і птушыных спеваў. Нездарма ў старыя часы яго называлі ў народзе траўнем. Нават у хмурныя дні радуюць вока фарбы вясны – свежая зеляніна бярозы, квецень садоў.Прыкладна ў сярэдзіне месяца зацвітае чаромха. Яе белая квецень звычайна супадае з надыходам апошніх халадоў. А вось бэз і рабіна любяць цяпло. Яны пачынаюць цвісці дзён на 8 пазней. У гэты час з’яўляюцца ў лесе снежна-белыя званочкі ландышаў. З кожным днём майская квецень набірае ўсё большую сілу. Цвітуць чорныя і чырвоныя парэчкі, агрэст, чарэшні і вішні, крыху пазней – яблыні і грушы. Над духмянымі кветкамі клапатліва гудуць працавітыя пчолы.Багатае цвіценне заўсёды прадказвае і шчодры ўраджай. Галоўнае – каб только не насталі халады. Так, напрыклад, завязі яблыні, грушы, слівы, вішні гінуць ужо пры 1 градусе марозу.Заканчваецца пералёт птушак. Ужо вярнуліся з выраю сізаваронкі, мухалоўкі, івалгі, пеначкі, дразды. У лесе кукуе зязюля… Усюды радаснае, кіпучае жыццё, усюды рух, гоман, спевы.Пазней за ўсіх вяртаюцца з выраю ластаўкі і стрыжы. Увосень яны адляцелі першымі, а вярнуліся ў родныя мясціны апошнімі, толькі ў другой палавіне мая. Стрыжы і ластаўкі кормяцца насякомымі, што лятаюць у паветры, знішчаючы іх у вялікай колькасці.Як вядома, насякомыя паяўляюцца, калі надвор’е ўжо цёплае, і гінуць, як толькі пачынае халадаць. Ад гэтага і залежаць тэрміны прылёту і адлёту стрыжоў і ластавак. Дарэчы, спачатку з’яўляюцца гарадскія, а за імі, дні праз тры, вясковыя касаткі прылятаюць з доўгімі рулявымі пер’ямі на хвасце.Усюды чутны спеў птушак. Раней за ўсіх пачынае спяваць салавей – у другой гадзіне ночы. Па спевах і манеры выканання адрозніваюць тры роды салаўёў. Гэта свіставыя, гарадскія і польскія. Спяваюць салаўі да вываду птушанят, што прыблізна супадае з парой, калі заканчваецца цвіценне бэзу. Каля 2-3 гадзін ночы “заво-дзяць музыку” жаваранкі, перапёлкі, івалгі, зязюлі. На балоцістых месцах жалобна крычаць кнігаўкі. Прылятаюць яны да нас рана, разам з жаваранкамі і шпакамі. Жывуць каля вады, кормяцца чарвякамі, лічынкамі. У пачатку мая ў невялікае гняздо, выкапанае на лузе, самка адкладвае чатыры зеленаватыя яйкі. Праз 16 дзён з іх выводзяцца птушаняты.Май – месяц нараджэння жыцця. Гэта найбольш напружаныя дні для вяскоўцаў. Палі напаўняюцца гулам тэхнікі. Кажуць, у маі «дзень год корміць». Вядзецца сяўба кукурузы, проса, грэчкі, пасадка бульбы, агародніны.Будучы ў лесе, можна сустрэць бездапаможных маленькіх жывёл і птушак. Аднак трэба помніць, што маладняк, які ўтрымліваецца ў няволі, асуджаны на гібель. Лепш яго не чапаць, бо ў кормячай самкі праз 3 – 4 дні знікае малако, яна можа захварэць або памерці.Вядома, дапамагчы трапіўшым у бяду “братам нашым меншым” – абавязак кожнага, хто любіць і ахоўвае прыроду. Аднак рабіць гэта трэба з вялікай асцярожнасцю, памятаючы аб тым, што лепшым домам для дзікіх звяроў і птушак з’яўляецца навакольнае асяроддзе.Май – па-сапраўднаму ўжо цёплы месяц. Яго сярэдняя тэмпература – каля 15 – 16 градусаў. У гэты час “не з аднаго неба, а і з-пад зямлі цяпло ідзе”. На парозе – лета.

Пётр ПАДЛУЖНЫ,жыхар в.Белін, наш няштатны карэспандэнт.

 

 

 

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

ЦИК зарегистрировал инициативную группу по выдвижению Александра Лукашенко кандидатом в Президенты

ЦИК зарегистрировал инициативную группу граждан по сбору подписей избирателей...

ЦИК отказал в регистрации двум инициативным группам по выдвижению кандидатов в Президенты

ЦИК отказал в регистрации двум инициативным группам граждан по...

Немного о брачном договоре

В настоящий момент заключение брачных договоров становится популярнее, ведь...

Еще 11 палат для ветеранов войн и труда открыли в Брестской областной больнице

В Брестской областной клинической больнице открыли еще 11 комфортабельных...