spot_img

Ларыса Паўлаўна Спосаб

Дата:

У нас сёння нямала добрых настаўнікаў. І сярод іх, як кажуць, ёсць і сапраўдныя зоркі, якія заўсёды працуюць на дастойны канчатковы вынік. На іх раўняюцца іншыя педагогі, іх любяць дзеці, паважаюць бацькі.
Адна з такіх зорак – гэта настаўніца беларускай мовы і літаратуры Ларыса Паўлаўна Спосаб. А яшчэ яна – вельмі адказны і добрасумленны чалавек. “Калектыў педагогаў менавіта ёй даверыў пасаду  старшыні атэстацыйнай камісіі”, — гаворыць дырэктар СШ №1 г.Драгічына Ядзвіга Сцяпанаўна Гарковіч.
Нарадзілася Ларыса Паўлаўна на Віцебшчыне. Яшчэ ў школьныя гады марыла стаць настаўніцай беларускай мовы і літаратуры.
— Я вельмі любіла родную мову, — гаворыць Л.П.Спосаб. – Калі вучылася ў школе, неаднаразова ўдзельнічала ў радыёклубе “Жывое слова”, перадачы якога гучалі па ўсёй рэспубліцы. Я, вучаніца 5-6 класаў, пісала сачыненні на розныя тэмы і адпраўляла іх на радыё ў Мінск. Часта выходзіла пераможцай у конкурсах. Да гэтага часу беражліва захоўваю падарункі і сувеніры. У асноўным гэта кнігі з аўтографамі Ніла Гілевіча, Рыгора Барадуліна і іншых вядомых паэтаў і празаікаў.
Калі Ларыса вучылася ў 10 класе, педагагічны інстытут імя Танка праводзіў алімпіяду па беларускай мове і літаратуры. У ёй яна заняла трэцяе месца, што давала права паступаць у вышэйшыя навучальныя ўстановы па-за конкурсам. Праўда, экзамены дзяўчына здала вельмі паспяхова і ў ліку першых абітурыентаў была залічана студэнткай.
І ў інстытуце Ларыса лічылася адной з самых лепшых актывістак, пастаянна ўдзельнічала ў навукова-практычных канферэнцыях. Веды, атрыманыя ў вышэйшай навучальнай установе, дапамагаюць настаўніцы і зараз рыхтаваць сваіх вучняў да розных конкурсаў і алімпіяд, па выніках якіх яны займаюць прызавыя месцы.
Асаблівым жа гонарам не толькі яе, але і ўсёй школы стаў мінулагодні выпуск, у якім яна была класным кіраўніком. З 28 вучняў класа 27 паступілі ў вышэйшыя навучальныя ўстановы.
Яшчэ Ларыса Паўлаўна кіруе ў школе творчым клубам “Проба пяра”. У ім дзеці вучацца сачыняць на  роднай мове, некаторыя свае “творы” публікуюць у раённай газеце. А калі ў Беларусі праводзілася акцыя “Пісьмо Прэзідэнту”, іменна яе 11 “А” клас аказаўся ў ліку лепшых. З рэспубліканскага тэлебачання іх прыязджалі здымаць для спецыяльнай перадачы.
Шмат цёплых слоў у адрас Л.П.Спосаб выказала і намеснік дырэктара школы па вучэбнай рабоце Наталля Уладзіміраўна Жукава: “Ларыса Паўлаўна – настаўніца вышэйшай катэгорыі, вельмі кампетэнтны чалавек у шматлікіх пытаннях. А яе найвышэйшай дастойнасцю з’яўляецца простая чалавечая сціпласць”.
Ніна ГРЫЦУК,
наш няштатны карэспандэнт
Фота Юрыя Сяргея

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Яркое открытие елки в Дрогичине: праздник для всей семьи

В Дрогичине прошло торжественное открытие главной новогодней елки, которое...

Кедми: “Орешник” делает немыслимыми любые угрозы безопасности Беларуси

"Орешник" делает немыслимыми любые угрозы безопасности Беларуси. Такое мнение...

Пожар в Дрогичине: работники МЧС спасли хозяина квартиры

Вчера вечером спасателям сообщили о пожаре в квартире на...

Дрогичинским РОВД проводится комплекс профилактических мероприятий

Дрогичинский РОВД информирует о начале комплекса профилактических мероприятий, направленных...