spot_img

КВЕТКІ ДЛЯ ЗЕМЛЯКА

Дата:

Яшчэ адна вясна завітала на зямлю любага для нас Палесся. І не толькі з яркім сонцам, цеплымі дажджамі ды дружнымі ўсходамі на палетках, але і з новай, пятай па ліку, кнігай нашага земляка , ураджэнца вёскі Галік Драгічынскага раёна.
Называецца яна “О времени, о людях, о себе”. Васіль Андрыянавіч нарадзіўся 1 ліпеня 1930 года, а таму ўжо гэтая немалаважная акалічнасць апраўдвае назву выдання, якое ўбачыла свет напярэдадні самага шчодрага юбілею нашага земляка.
Варта напомніць: у 1954-1959 гадах Васіль Літвінчук працаваў намеснікам рэдактара Драгічынскай, рэдактарам Антопальскай раённых газет. У наступным го-дзе – загадчыкам арганізацыйнага аддзела Драгічынскага райкама КП Беларусі. Потым з 1960 па 1962 год ён – рэдактар раённай газеты “Чырвоная зорка”, эстафету якой пазней перахапілі “Запаветы Леніна” і “Драгічынскі веснік”. Так што сёння мы рады бачыць Васіля Літвінчука на старонках ужо нашага сучаснага выдання з яго новай кнігай.
Аўтар гэтых радкоў не ставіць мэты пераказваць яе змест. Гэта някепска зрабіў аўтар публікацыі “Время выбрало нас”, змешчанай у абласной “Заре” 22 мая 2010 года. Хацелася б яшчэ заадно, каб найбольш нашых землякоў даведалася пра гэтую падзею дзеля таго, каб многія змаглі набыць кнігу і яе прачытаць, запрасіць аўтара аповяду на сустрэчу са сваімі землякамі. Думаецца, што найбольш ініцыятыўныя бібліятэчныя работнікі так і зробяць. Чаму б, скажам, нашаму шаноўнаму Васілю Андрыянавічу ўжо ў бліжэйшы час не пабываць, скажам, у Антопалі, Галоўчыцах ці Асіпавічах, найбольш дарагіх для яго шчырага сэрца?!. Тым больш што гэтаму спрыяе і сама летняя прырода, непаўторная прыгажосць якой з яе цёплым сонцам, буйнай квеценню ў лясах, на лугах і пашах відавочная, як і відавочна жаданне землякоў сустрэцца ў запаветных куточках маленства.
Пакуль жа хацелася б па-віншаваць Вас, шаноўны Васіль Андрыянавіч, з выхадам новай кнігі ў свет, пажадаць, каб яна знайшла шмат сваіх прыхільнікаў, ранейшай бадзёрасці духу, як мага больш магчысцей для сустрэч са сваімі землякамі, творчага імпэту на бліжэйшы час. Няхай гэтая кніга ні ў якім разе не будзе апошняй!..

Мікола ПАНАСЮК,
член Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Фота аўтара.

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Как в Дрогичинском районе развивается охотничий туризм

Одним из основных направлений деятельности республиканского государственно-­общественного объединения «Белорусское...

Международная федерация водных видов спорта допустила белорусов к участию в эстафетах

Международная федерация водных видов спорта (World Aquatics) сняла запрет...

Белстат: 90% семей в Беларуси заявляют, что довольны своей жизнью

90% семей в Беларуси заявляют, что довольны своей жизнью....

Зубная паста для ребенка: на что обращать внимание?

Сейчас довольно много пишут о том, как вреден фтор...