spot_img
spot_imgspot_imgspot_imgspot_img

КЛАСАМ “ЭКСТРА”

Дата:

Добра працуюць сёлета жывёлаводы сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Імянінскі”. Яны – адны з нямногіх, хто паспяхова выканаў паўгадавыя планы па продажу малака і мяса дзяржаве. Цяпер у гаспадарцы прыкладаюць усе намаганні, каб узорна падрыхтавацца да стойлавага ўтрымання жывёлы і не знізіць яе прадуктыўнасць.
Як вядома, асноўныя грашовыя сродкі нашы сельгасарганізацыі атрымліваюць ад рэалізацыі дзяржаве прадуктаў ферм. Таму ў “Імянінскім” адначасова з павелічэннем вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі значную ўвагу надаюць павышэнню яе якасці. Так, сярэднясутачныя прыбаўленні ў вазе буйной рагатай жывёлы, што знаходзіцца на адкорме, з пачатку года склалі 647 грамаў – на 38 грамаў больш, чым летась. І амаль усе бычкі з кааператыва дастаўляюцца на мясакамбінаты вышэйшай укормленасцю і высокімі вагавымі катэгорыямі.
Асабліва ўзрасла ў гаспадарцы якасць малака. Яго за паўгода прадалі дзяржаве класам “экстра” і вышэйшым гатункам 84,7 працэнта – на 8,5 працэнта больш, чым за такі мінулагодні перыяд. А тлустасць малака павысілася на 0,3 пункта і склала 3,62 працэнта.
Цяпер у гаспадарцы ад кожнай каровы штодзённа надойваюць па 12,3 кілаграма малака –на паўкілаграма больш, чым у такі час летась. Толькі за 16 жніўня тут валавы надой малака склаў 18 тон 460 кілаграмаў. Звыш 2 тон сырадою выкарысталі на ўнутрыгаспадарчыя патрэбы, а 16148 кілаграмаў прадалі дзяржаве. І ўся гэтая прадукцыя была рэалізавана класам                   “экстра”.
Предыдущая статья
Следующая статья

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Начало новой жизни, начало трудового пути…

У молодых специалистов начался новый период в их жизни....

Введен запрет на посещение лесов

В связи с установившимся 4 классом пожарной опасности в...

“Дружба между народами становится крепче”. Крутой встретился с послом Китая в Беларуси

Глава Администрации Президента Дмитрий Крутой 4 сентября провел встречу...

В Дрогичинском районе планируют сохранить очередной памятник архитектуры

Управлением культуры Брестского облисполкома принято решение в 2024-2025 годах...