spot_img

Жывёлаводы, якія з’яўляюцца прыкладам для іншых

Дата:

У мінулым годзе Беларусь у цэлым, у тым ліку і наш раён, дапусцілі зніжэнне вытворчасці прадуктаў ферм. Нягледзячы на гэта, у кожнай гаспадарцы ёсць нямала такіх жывёлаводаў, якія, як гаворыцца, працуюць з падвоенай энергіяй і з’яўляюцца прыкладам для іншых.

Гэта пацвердзілі і ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання, дзе падвялі вынікі рэспубліканскага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў па вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі ў 2013 годзе. Пераможцам прызнана Гродзенская вобласць. Яна адзначана Ганаровым дыпломам і грашовай прэміяй у 220 млн. рублёў.

Лаўры першынства сярод рэгіёнаў дасталіся жывёлаводам Пружанскага, Верхнядзвінскага, Мазырскага, Гродзенскага, Нясвіжскага і Кіраўскага раёнаў.

Сярод сельскагаспадарчых арганізацый і іх філіялаў, якія спецыялізуюцца па вытворчасці малака, вышэйшая ступенька п’едэстала гонару дасталася СВК “Асавецкі” нашага раёна.

Па Драгічыншчыне пераможцамі рэспубліканскага спаборніцтва сярод работнікаў сельскагаспадарчых арганізацый прызнаны:

Святлана Уладзіміраўна Лапутка – галоўны заатэхнік СВК “Імянінскі”,

Андрэй Васільевіч Міранюк – галоўны ветэрынарны ўрач СВК “Агра-Дзеткавічы”,

Юлія Анатольеўна Саковіч – заатэхнік-селекцыянер СВК “Асавецкі”,

Таццяна Іванаўна Ярмоцык – брыгадзір малочнатаварнай фермы СВК “Асавецкі”,

Валянціна Іванаўна Мішчук – аператар па штучнаму асемяненню жывёлін СВК “Аляксеевічы-Агра”,

Алена Міхайлаўна Адамовіч – аператар машыннага даення кароў СВК “Асавецкі”,

Алег Лявонцьевіч Кавальчук – аператар па абслугоўванню дойнага статка (жывёлавод-пастух) СВК “Асавецкі”,

Алена Васільеўна Волас – аператар па вырошчванню буйной рагатай жывёлы да 6-месячнага ўзросту СВК “Асавецкі”,

Аляксей Леанідавіч Гучэнка – аператар па вырошчванню буйной рагатай жывёлы пасля 6-месячнага ўзросту СВК “Імянінскі”,

Алена Сяргееўна Жадзінец – аператар па абслугоўванню свінаматак з парасятамі СВФ “Прыазёрны” камбікормавага завода,

Наталля Сяргееўна Кочык – аператар па вырошчванню парасят СВФ “Прыазёрны” камбікормавага завода,

Людміла Мікалаеўна Самута – аператар па адкорму свіней СВФ “Прыазёрны” камбікормавага завода.

Усе названыя пераможцы рэспубліканскага спаборніцтва адзначаны Ганаровымі дыпломамі і грашовымі прэміямі. І калі б усе працавалі так, як яны, у нас у галіне жывёлагадоўлі не было б ніякіх праблем.

Аляксей ФЁДАРАЎ

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Лукашенко поручил разработать в Беларуси формулу справедливого ценообразования

Правительство разрабатывает формулу справедливого ценообразования. Об этом Президент Беларуси...

На сайте ЦИК Беларуси начал работать сервис по поиску участка для голосования

Сегодня на сайте ЦИК Беларуси начал работать сервис по...