У сферы гандлю Ірына Афанасьеўна Байдук працуе ўжо 39 гадоў, з іх 32 – загадчыцай Антопальскага гарпасялковага універмага. У гэтай гандлёвай кропцы мясцовыя жыхары, прыезджыя госці што-дзённа купляюць розныя неабходныя рэчы для хатняга ўжытку, а таксама шматлікія фасоны адзення, абутку і г.д. Пакупнікоў тут заўсёды абслугоўваюць уважлівыя і ветлівыя прадаўцы.
НА ЗДЫМКУ: (злева направа) загадчыца Антопальскага універмага Ірына Афанасьеўна Байдук і прадавец Алена Мікалаеўна Байдук.
Фота Юрыя СЯРГЕЯ.