spot_img

Драгічын рыхтуецца прыняць 1-ы Міжнародны конкурс юных музыкантаў

Дата:

Яго арганізатарам выступае наш зямляк,  доктар музычных мастацтваў Юрый Бліноў.

Ён пабываў у многіх краінах, выступаў на самых прэстыжных  сцэнах,  у тым  ліку – і ў знакамітым  Карнегі-холе, дасягнуў вядомасці, аднак па-ранейшаму прыязджае ў горад свайго дзя- цінства,каб выступіць з камерным канцэртам у тутэйшай школе мастацтваў, перад  сябрамі і прыхільнікамі сваёй музычнай творчасці. Гэта традыцыя не была парушана і сёлета. Наш слынны зямляк-піяніст, лаўрэат міжнародных конкурсаў, доктар музычных мастацтваў Юрый Бліноў наведаў Драгічын напярэдадні 1 красавіка,  які ў народзе лічыцца днём жартаў, і ў праграме яго выступлення прагучалі творы, аб’яднаныя  адпаведнай тэматыкай — “Гумар сур’ёзных кампазітараў”. Па завяршэнні канцэрта музыкант адказаў на пытанні журналіста і падзяліўся сваімі бліжэйшымі планамі і намерамі.

—Юрый Уладзіміравіч, дзякуй за вашы канцэрты ў Драгічыне,  за імёны кампазітараў, якія вы адкрываеце для шырокай публікі, дзякуй за “Вясновы букет” Шапэна, якім вы завяршылі  сённяшнюю праграму,  і за  магчымасць далучыцца да класічнай музыкі!  У нашым папярэднім інтэрв’ю “Маімі першымі слухачамі былі драгічынцы”, якое было апублікавана ў 95-м нумары райгазеты за 2013 год, вы гаварылі аб тым, што вас не пакідае жаданне зрабіць што-небудзь прыемнае для сваіх землякоў. Да прыкладу, паспрабаваць правесці ў нашым райцэнтры міжнародны конкурс юных піяністаў і баяністаў. Вы не перадумалі?

—Наадварот: я прыкладаю ўсе намаганні для таго, каб гэта ідэя была рэалізавана. І на многіх узроўнях знаходжу падтрымку і паразуменне.

Трэба сказаць, што думка пра конкурсны фестываль класічнай музыкі ў Драгічыне з’явілася пасля таго, як я пабываў на аналагічным мерапрыемстве ў Літве. Там яно праходзіла ў гарадку, які быў меншы за наш райцэнтр. Да таго ж, у нас – цудоўны Дом культуры і дзіцячая школа мастацтваў, прыветлівыя людзі і прыхільная публіка, вельмі добры канцэртны раяль… Усе гэтыя вартасці ацаніў і мой калега і сябра, сусветна вядомы піяніст, прафесар Барыс Эмільевіч Блох, які зараз жыве ў Германіі, у Дюсельдорфе.

—І адкуль ён ведае пра наш Драгічын?

—Так атрымалася, што мінулым летам ён наведаў мяне акурат тады, калі я быў у Драгічыне. Барыс Эмільевіч правёў тут усю апошнюю дэкаду жніўня, быў на маім канцэрце ў Доме культуры, займаўся на раялі ў школе мастацтваў. Ён вельмі ўпадабаў нашы мясціны, і, развітваючыся, сказаў: “Я быў бы рады сюды яшчэ прыехаць”. Мне ўзгадаліся гэтыя  словы, калі ідэя правесці конкурс-фестываль юных музыкантаў пачала набываць рэальныя абрысы, і я запрасіў яго ў якасці старшыні журы.

—Значыць, тое ўсё-такі збу- дзецца, і ў вас ужо ёсць канкрэтны план гэтага мерапрыемства?

—Безумоўна. Першы міжнародны конкурс юных музыкантаў у Драгічыне атрымаў даволі сімвалічную назву —«Палескі агеньчык», і ён будзе праходзіць з 29 мая па 1 чэрвеня.

Непасрэдна ў дзень адкрыцця з сольным канцэртам выступіць старшыня журы — выдатны піяніст, дырыжор, педагог Барыс Блох. І для нашага невя- лікага райцэнтра канцэрт музыканта такога ўзроўню – сенсацыя. Дарэчы, і кошт білетаў мы ўстанавілі ўдвая ніжэйшы, чым, напрыклад, на яго былых канцэртах у Мінску.

Непасрэдна сам конкурс пройдзе 30 і 31 мая, а таксама ўранку 1 чэрвеня. Юныя музыканты будуць спаборнічаць у дзвюх катэгорыях – фартэпіяна і баян ці акардэон. Яны падзеляцца на тры ўзроставыя групы: малодшая – да 11 гадоў, сярэдняя – 11-13 гадоў, і старэйшая – 13-16 гадоў. Для ўдзелу ў конкурсе ўжо ёсць заяўкі з Беларусі, Расіі, Польшчы, Літвы, Украіны, Ізраіля, і іх прыём працягнецца да 30 красавіка. Заяўкі можна падаваць у электронным выглядзе, і ўся неабходная інфармацыя ўтрымліваецца на сайце www.drogichin-competition.org

На апошні дзень фестывалю запланаваны канцэрт, у якім, акрамя мяне, выступіць і яшчэ адзін член журы – наш фенаменальны баяніст, пераможца шматлікіх конкурсаў і сусветнага чэмпіянату выканаўцаў на баяне Уладзіслаў Плігаўка.  Свае лепшыя канцэртныя нумары выканаюць і лаўрэаты конкурсу. Пераможцаў  чакаюць таксама спецыяльныя прызы, грашовыя прэміі і ўзнагароды.

—Зразумела, што мерапрыемства такога ўзроўню, акрамя арганізацыйных клопатаў, запатрабуе і пэўных грашовых выдаткаў. На чыю дабрачыннасць разлічваеце?

— Міжнародны конкурс юных музыкантаў у Драгічыне праводзіцца пры садзеянні Брэсцкага аблвыканкама, Драгічынскага райвыканкама і тутэйшага аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі на чале з Леанідам Сцяпанавічам Куроўскім. Вялікую арганізацыйную работу праводзіць і калектыў дзіцячай школы мастацтваў пад кіраўніцтвам Сяргея Васільевіча Падлужнага. Паступаюць прапановы і ад прыватных мецэнатаў, і ад кампаній, у ліку якіх — вядомае прадпрыемства “Трайпл”. Спадзяюся, што адгукнуцца і тутэйшыя вытворчыя арганізацыі…

—Чым могуць дапамагчы жыхары раёна, у ліку якіх – нямала прыхільнікаў вашай музычнай творчасці?

— У нас набіраецца вялікая колькасць удзельнікаў, і ўжо сёння відавочна, што месц у гасцініцы для ўсіх не хопіць. Таму хацеў бы звярнуцца да сваіх землякоў з наступнай просьбай: хто можа на час мерапрыемства прытуліць у сваёй сям’і юных канкурсантаў і іх суправаджаючых – дапамажыце ў гэтым! Імёны дабрачынцаў будуць унесены ў памятны буклет, і яны атрымаюць права на бясплатны прагляд  усёй фестывальнай праграмы. Астатнім жа варта проста набыць білет на ўпадабаны канцэрт, прыйсці на яго і падтрымаць выканаўцаў сваімі апладысментамі…

— З вялікім задавальненнем…

Гутарыла Галіна ШАФРАН

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

В Дрогичинском районе стартовала акция “От всей души”

Сегодня, в рамках акции "От всей души" заместитель председателя...

Дом, в который хочется вернуться

Время неумолимо бежит вперед. Проходят годы, десятилетия, века… Меняются...

Как прошел новогодний бал во Дворце Независимости. Яркие детали и подробности праздника

В преддверии новогодних и рождественских праздников Зал торжественных церемоний...

Пособия семьям с детьми. Об изменениях и новациях рассказали в Минтруда и соцзащиты

Правительством внесен ряд изменений, касающихся государственных пособий семьям, воспитывающим...