spot_img

Да 120-годдзя з дня нараджэння МАКСІМА Багдановіча

Дата:

Паэзія – гэта невычэрпная крыніца духоўнага хараства нашага народа. “Ёсць паэты, якія пішуць творы, каб потым з іх выдаць выбранае, але ёсць і паэты, што пішуць толькі выбранае”, – лічыў М. Танк. Да такіх лю-дзей і належыць Максім Адамавіч Багдановіч, які нара-дзіўся ў 1891 годзе.
І вось з чацвёртага верасня – да канца снежня цякучага года ў Драгічынскай дзіцячай раённай бібліятэцы праходзіць выстава кніг, прымеркаваная да 120-годдзя з дня нараджэння знакамітага пісьменніка, якая называецца “Ён красу шукаў у полі васількоў…”.
“Зорка Венера”, “Слуцкія ткачыхі”, “Зімой”… Хто не ведае гэтых твораў з маленства?! На старонках яго паэтычных зборнікаў можна заўсёды знайсці тое, што менавіта вам па душы. У чытальнай зале прадстаўлена факсімільнае выданне зборніка Максіма Багдановіча “Вянок”, у якім найяскравей адлюстраваліся патрыятычныя пачуцці паэта.  М.Лужанін пісаў, што “Багдано-вічаўскі “Вянок” здаецца неперасягнутым узорам цэльнасці лірычнай кнігі. Кніга чытаецца так, як быццам мае своеасаблівы лірычны сюжэт. З кожным новым вершам паэт усё глыбей і паўней раскрывае свет, змешчаны ў сабе, свет, які акружае яго рэальна, і свет, што існуе толькі ва ўяўленні”. Таксама тут прадстаўлена паэма “Вераніка”, у якой паэт стварыў вобраз каханай, поўны высокай красы і чароўнасці. У кнізе “Сто асоб беларускай гісторыі” А.Мяснікоў распавядае пра жыццёвы шлях Адама і Максіма Багдановічаў пад назвай “З верай у беларускасць”. За свае дваццаць шэсць гадоў Максім Адамавіч зрабіў для роднай старонкі, для нашай літаратуры вельмі шмат. “Максім Багдановіч быў тым паэтам, які адкрыў беларускай літаратуры невядомыя ёй мастацкія старонкі…” – адзначаў Р.Жалязняк.
Бібліятэка запрашае ўсіх жадаючых наведаць творчую выставу выдатнага беларускага паэта.
Таццяна Кананчук,
студэнтка БрДУ імя                        А.С.Пушкіна.
Предыдущая статья
Следующая статья

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Яркое открытие елки в Дрогичине: праздник для всей семьи

В Дрогичине прошло торжественное открытие главной новогодней елки, которое...

Кедми: “Орешник” делает немыслимыми любые угрозы безопасности Беларуси

"Орешник" делает немыслимыми любые угрозы безопасности Беларуси. Такое мнение...

Пожар в Дрогичине: работники МЧС спасли хозяина квартиры

Вчера вечером спасателям сообщили о пожаре в квартире на...

Дрогичинским РОВД проводится комплекс профилактических мероприятий

Дрогичинский РОВД информирует о начале комплекса профилактических мероприятий, направленных...