spot_img
spot_imgspot_imgspot_imgspot_img

Быў паркаль, была парча

Дата:

Аўтар матэрыяла, які мы сёння прапануем увазе чытачоў, – Святлана Іванаўна Русаковіч – жыве ў Мінску. У савецкія часы яна часта наведвала Брэстчыну. Працуючы рэдактарам у выдавецтве “Полымя”, яна арганізоўвала і рэдагавала  некалькі выданняў пра наш край. Заязджала і ў Антопаль, які заўсёды ўражваў яе дабротнымі сядзібамі, працавітымі, гасціннымі людзьмі, добра наладжаным гандлем. Святлана Іванаўна лічыць сваім абавязкам распавядаць маладому пакаленню аб былых дасягненнях нашай Радзімы, клопатах пра чалавека працы ў савецкія часы. Таму і выклала на паперы свае ўспаміны, а пасля даслала іх у рэдакцыю “ДВ”.

Багатым і разнастайным памятаю антопальскі гандаль 70-80-х гадоў мінулага стагоддзя. Пакуль у пасёлку не было ўнівермага, тавары прадавалі ў невялікіх крамах. Упершыню зайшла ў адну такую і здзівілася: прывезенае верхняе адзенне гарою ляжала на прылаўку, для яго проста не хапала месца. Зайшла ў другую краму, у трэцюю, там тавары – у вітрынах, на паліцах. Ды якія! Касметыка з розных гарадоў СССР, знакамітая чэхаславацкая біжутэрыя, айчынныя шкуркі, у тым ліку норкавыя, усяго па восем савецкіх рублёў: купіш пару такіх – і атрымаецца добры каўнер. Калі ў гарадах стаў дэфіцытам крышталь, у гаспадарчай краме Антопаля бачыла “нёманскія” фужэры, наборы для напіткаў з каляровага шкла.

Потым у пасёлку пабудавалі ўнівермаг. Вось дзе быў прастор для тавараў і пакупнікоў! Мясцовы гандаль па-ранейшаму вызначаўся не толькі шырокім асартыментам тавараў айчыннай вытворчасці, але і шматлікім імпартам, што сведчыла аб глыбокіх эканамічных і гандлёвых сувязях СССР з іншымі краінамі свету. Асабліва мне запомніліся шыкоўныя трыкацінавыя сукенкі з Фінляндыі, дзіцячыя баваўняныя – з Румыніі, мужчынскія трыкатажныя сарочкі з Венгрыі, блузкі з Балгарыі, бялізна з Польшчы, ГДР, Англіі, посуд з расійскага Дулёўскага завода і іншае. У аддзеле тканін не раз вабіў да сябе шаўкавісты сацін з Індыі. А колькі айчынных карункаў, стужак, нітак прадавалася тут!

Мэтай савецкага гандлю было найперш надзяліць таварамі сельскую мясцовасць, каб вяскоўцы апраналіся не горш за гараджан і каб яны ўсё мелі ў сваіх дамах. Сапраўды, многія вясковыя жанчыны ішлі на святы ў модных сукенках, а мужчыны – у строгіх касцюмах, пры гальштуках. Яны мелі магчымасць і на працу апранацца прывабна. Багацейшым стала і жыллё: працавітыя людзі заслугоўвалі такога клопату. Адбывалася гэта дзякуючы агульным намаганням – ад высокіх дзяржаўных структур (доўгі час міністрам гандлю СССР працаваў А.І.Струеў, міністрам знешняга гандлю – М.С. Патолічаў) – да мясцовых кіраўнікоў, вытворцаў і гандляроў, імёны якіх, спадзяюся, памятаюць людзі старэйшага ўзросту.

Мяне вельмі цікавілі кнігі. У Антопалі для іх таксама было раздолле. У сярэдзіне 70-х паліцы ў кніжнай краме ад падлогі да столі былі застаўлены рознымі выданнямі. Некаторыя кнігі пакупнікі не заўважалі па некалькі гадоў, што вельмі здзіўляла. Сюды прывозілі сапраўдныя літаратурныя “жамчужыны” з выдавецтваў Масквы, Ленінграда, Мінска, розных абласцей СССР. У Антопалі можна было набыць мастацкую, дзіцячую літаратуру, кнігі па гісторыі, мастацтву, спорту, турызму, народнаму побыту, аб гарадах і краінах, знакамітых людзях – пушкініяну і іншыя, у тым ліку палепшанага афармлення. У канцылярскім аддзеле сустракаліся рэпрадукцыі з карцін. Аднойчы я доўга разглядала вялікі партрэт А.С. Пушкіна ў раме – прамысловую копію работы мастака Арэста Кіпрэнскага.

Наведваючы Антопаль, я неаднойчы мела магчымасць упэўніцца ў вялікім дзяржаўным клопаце аб мясцовых пакупніках і, вядома ж, у таленце тых, хто ствараў для іх прыгожыя і якасныя вырабы.

Святлана РУСАКОВІЧ,

г. Мінск

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Начало новой жизни, начало трудового пути…

У молодых специалистов начался новый период в их жизни....

Введен запрет на посещение лесов

В связи с установившимся 4 классом пожарной опасности в...

“Дружба между народами становится крепче”. Крутой встретился с послом Китая в Беларуси

Глава Администрации Президента Дмитрий Крутой 4 сентября провел встречу...

В Дрогичинском районе планируют сохранить очередной памятник архитектуры

Управлением культуры Брестского облисполкома принято решение в 2024-2025 годах...