Як паведамлялася ў 85 нумары “Драгічынскага весніка” ад 30 кастрычніка, на чарговым пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта былі абмеркаваны і прааналізаваны вынікі праверкі захавання фінансава-бюджэтнага заканадаўства Драгічынскім райвыканкамам, яго структурнымі падраздзяленнямі і іншымі арганізацыямі раёна.
Прааналізаваўшы матэрыялы праверак і рэвізій, члены выканкама прыйшлі да высновы, што ў Драгічынскім раёне праводзіцца пэўная работа па мабілізацыі даходаў бюджэту, пошуку новых даходных крыніц, зніжэнню ўзроўню запазычанасці па плацяжах у бюджэт, эканоміі ў расходаванні дзяржаўных сродкаў, удасканальванню кантрольна-эканамічнай работы.
Бюджэт раёна за 2009 год выкананы па даходах на 100,1%, расходах – на 99,9%, а за 9 месяцаў 2010 года да гадавога назначэння – адпаведна на 72,2% і 78,4%. За кошт павышэння ставак, увядзення мясцовых падаткаў і збораў, прыцягнення непадатковых плацяжоў за студзень-верасень 2010 года дадаткова атрымана 1142,0 млн. рублёў. Ад уноў створаных арганізацый у райбюджэт за 9 месяцаў бягучага года паступіла 329,5 млн. рублёў, што складае 2,4% у суме ўласных даходаў бюджэту.
Разам з тым, у раёне яшчэ не ў поўнай меры выкарыстоўваюцца магчымасці павелічэння даходаў і эканоміі ў расходаванні сродкаў, дапускаюцца факты іх неэфектыўнага выкарыстання. За першае паўгоддзе 2010 года не выканана 8 прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця.
Па стану на 1 верасня 2010 года пратэрмінаваная запазычанасць па бюджэтных крэдытах і пазыках юрыдычных асоб, што ажыццяўляюць вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі, склала 2334,7 млн. рублёў і павялічылася ў параўнанні з запазычанасцю на 1 студзеня 2010 г. на 1410,9 млн. рублёў. Пры наяўнасці пратэрмінаванай запазычанасці па бюджэтных пазыках камунальным сельскагаспадарчым унітарным прадпрыемствам “Племянны завод “Заказельскі” ў лістападзе 2009 года набыты грузапасажырскі аўтамабіль “Пежо Партнёр Б9” коштам 60,6 млн. рублёў.
Пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасць па сродках бюджэту на 1 верасня 2010 года склала 250,5 млн. рублёў і зменшылася за 8 месяцаў 2010 года на 765,5 млн. рублёў.
Аддзелам культуры райвыканкама за 9 месяцаў 2010 года не выканана планавае заданне па пазабюджэтнай дзейнасці. Пры плане 353,2 млн. рублёў фактычна паступіла 295,2 млн. рублёў. План не выканалі 32 установы культуры са 106.
Установай аховы здароўя “Драгічынская ЦРБ” (далей УЗ “Драгічынская ЦРБ) за 2009 год не выкананы мэтавы паказчык па энергазберажэнню. Фактычнае спажыванне энергарэсурсаў тут зніжана на 3,1% пры заданні 9%.
Праведзенымі праверкамі ў арганізацыях, установах і на прадпрыемствах раёна выяўлена прычыненага ўрону і выкарыстанне бюджэтных сродкаў не па мэтаваму прызначэнню на 344386,8 тыс. рублёў, прадухілена неабгрунтаванае расходаванне бюджэтных сродкаў на 27052,3 тыс. рублёў.
Так, у аддзеле адукацыі райвыканкама выяўлена недаплата заработнай платы 11 работ-нікам на суму 1652,1 тыс. рублёў, пераплата вучэбных водпускаў у 5 выпадках на суму 332,8 тыс. рублёў і адлічэнняў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва – 116,6 тыс. рублёў, невяртанне на бюджэтны рахунак выдаткаў па небюджэтнай дзейнасці на 6714,5 тыс. рублёў, завышэнне аб’ёмаў выкананых работ пры капрамонтах на 4805,0 тыс. рублёў, недабор камунальных паслуг на 11525,6 тыс. рублёў і з жыльцоў платы за ацяпленне – 388,7 тыс. рублёў, лішняе спісанне гаруча-змазачных матэрыялаў на 1422,0 тыс. рублёў, няправільнае аднясенне затрат у суме 233,9 тыс. рублёў па артыкулах бюджэтнай класіфікацыі. Выдзеленыя аддзелу адукацыі па праграме энергазберажэння на замену катлоў сярэдняй школы в.Белін 50 млн. рублёў, без карэкціроўкі мерапрыемстваў, выкарыстаны на капрамонт Валавельскай сярэдняй школы. З улікам стаўкі рэ-фінансавання сума выкарыстаная не па мэтаваму прызначэнню склала 56242,7 тыс. рублёў.
У аддзеле культуры выяўлена завышэнне аб’ёмаў выкананых работ на капітальных рамонтах на суму 25753,8 тыс. рублёў (падрадчык АДТ “Штыль”), у тым ліку аплачана 7385,3 тыс. рублёў (з улікам стаўкі рэфінансавання сума ўрону складае 8034,1 тыс. рублёў) і папярэджаны незаконныя выдаткі на 17719,7 тыс. рублёў. Таксама аддзелам культуры не вернуты на бюджэтны рахунак расходы за камунальныя паслугі па небюджэтнай дзейнасці на суму 6442,4 тыс. рублёў.
Упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама пры прадастаўленні бязвыплатных субсідый беспрацоўным не ў поўнай меры ажыццяўляецца кантроль за адпаведнасцю ўключанага ў інвестыцыйны план абсталявання заяўленаму віду дзейнасці. У выніку набыта абсталяванне на суму 2217,0 тыс. рублёў, не прадугледжанае бізнес-планамі.
У камунальным унітарным прадпрыемстве “ДрагічынрайУКБ” выяўлена завышэнне аб’ёмаў выкананых работ на двух аб’ектах на агульную суму 2242,6 тыс. рублёў, у тым ліку аплочана 996 тыс. рублёў.
У Драгічынскім раённым камітэце ГА “БРСМ” выяўлена пераплата камандзіровачных у суме 97,3 тыс. рублёў.
УЗ “Драгічынская ЦРБ” у каштарысе расходаў на 2010 год завышаны асігнаванні на 6069,5 тыс. рублёў. Таксама райбальніцай недабраны з арэндатараў эксплуатацыйныя расходы ў суме 2123,6 тыс. рублёў і завышаны аб’ем работ пры рамонце памяшканняў на 5894,9 тыс. рублёў, у тым ліку аплочана 3878,4 тыс. рублёў.
Камунальным унітарным шматгаліновым вытворчым прадпрыемствам жыллёва-камунальнай гаспадаркі “Драгічынская ЖКГ” залішне атрымана субсідый з бюджэту на пакрыццё страт па паслугах, аказваемых насельніцтву, у суме 11467,6 тыс. рублёў і з бюджэтных устаноў за прамыўку сістэм ацяплення – 5806,5 тыс. рублёў. Пры выкананні будаўнічых работ гаспадарчым спосабам на аб’ектах ЖКГ у разлік кошту ўключаліся адлічэнні ў інавацыйны фонд у размеры 4,5%, а належала 0,25%. Па гэтай прычыне завышэнне кошту работ склала 73160,5 тыс. рублёў. Таксама завышэнне кошту работ на суму 2369,6 тыс. рублёў выяўлена на работах, выконваемых унітарным прадпрыемствам УП “Брэстводбуд”.
У дзяржаўнай установе “Драгічынскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва” выяўлена пераплата заработнай платы ў суме 77,6 тыс. рублёў і завышэнне аб’ёмаў выкананых работ пры капрамонце на 3647,7 тыс. рублёў. Пры аплаце цэнтрам расходаў па выдачы магазінамі філіяла “Харчтавары” Драгічынскага райпо бясплатных прадуктаў харчавання дзецям першых двух гадоў жыцця ў ведамасці ўключаны прадукты (малако, тварог) на суму 122095,5 тыс. рублёў у колькасці і па цане, што не адпавядаюць колькасці і цане паступлення гэтых прадуктаў у гандлёвыя кропкі.
У камунальным унітарным прадпрыемстве па аказанню паслуг “Драгічынскі КБА” выяўлена завышэнне кошту выкананых работ пры рамонце памяшканняў на суму 13408,1 тыс. рублёў (падрадчыкі — прыватнае будаўнічае ўнітарнае прадпрыемства “Вышэйшы клас” і прыватнае вытворчае будаўнічае ўнітарнае прадпрыемства “ТАФ-Шымель”).
Дзяржаўным унітарным будаўнічым прадпрыемствам “Драгічынская ПМК-8” завышаны былі аб’ёмы работ пры капрамонтах для бюджэтных устаноў на 4 аб’ектах на агульную суму 9699,3 тыс. рублёў.
Заслухаўшы тлумачэнні многіх кіраўнікоў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, дзе праводзіліся праверкі, раённы выканаўчы камітэт прыняў спецыяльнае рашэнне. У ім начальніку фінансавага аддзела райвыканкама М.І.Лобараву рэкамендавана:
-прыняць вычарпальныя меры па забеспячэнню якаснага выканання даходнай часткі бюджэту за 2010 год;
-сумесна з кіраўнікамі ўстаноў, прадпрыемстваў і арганізацый раёна актывізаваць работу па эканоміі бюджэтных сродкаў, прадухіленню парушэнняў фінансавага заканадаўства;
-устанавіць кантроль за поўным і своечасовым устараненнем выяўленых пры правядзенні праверак парушэнняў і недахопаў, своечасовым спагнаннем штрафаў і паступленнем іх у бюджэт.
Кіраўнікам правераных прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў прапанавана прыняць меры па ліквідацыі выяўленых парушэнняў і недахопаў, недапушчэнню іх у далейшым, прыцягненню віноўных работнікаў да адказнасці і да 1 лістапада 2010 года інфармаваць аб гэтым фінансавы аддзел райвыканкама. Апошняму да 15 лістапада бягучага года інфармаваць галоўнае ўпраўленне Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці.
За дапушчаныя парушэнні фінансавага заканадаўства, прычыненне ўрону і выкарыстанне бюджэтных сродкаў не па мэтаваму прызначэнню, а таксама недастатковы кантроль за работай бухгалтэрыі і кіраўнікоў устаноў начальніку аддзела адукацыі райвыканкама Д.М.Ігнатчыку аб’яўлена заўвага.
Указана:
-начальніку аддзела культуры райвыканкама Л.С.Куроўскаму, начальніку ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Я.М.Пархамчуку, галоўнаму ўрачу УЗ “Драгічынская ЦРБ” А.С.Пратасевічу, дырэктару КУП “ДрагічынрайУКБ” Р.М.Грыцуку на недапушчальнасць парушэння заканадаўства пры расходаванні бюджэтных сродкаў;
-дырэктару камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Племянны завод “Заказельскі” М.С.Якоўчыку за недапушчэнне вытворчасці непершачарговых расходаў пры наяўнасці запазычанасці па бюджэтных пазыках.
Прынята да ведама, што:
-у адносінах пасадавых асоб, віноўных у парушэнні бюджэтнага заканадаўства, вынесены пастановы аб накладанні адміністрацыйных спагнанняў;
-у ходзе праверкі выяўленыя недахопы і парушэнні часткова ліквідаваны;
-матэрыялы праверкі неаб-грунтаванай аплаты ГУ “Драгічынскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва” філіялу “Харчтавары” райспажыўтаварыства за прадукты харчавання дзецям першых двух гадоў жыцця ў суме 122095,5 тыс. рублёў разгледжаны на пасяджэнні райвыканкама 23 ліпеня 2010 года, рашэннем якога дырэктару цэнтра Н.Я.Камаровай і дырэктару філіяла “Харчтавары” Р.І.Даніловіч указана на недастатковы кантроль за мэтавым і эфектыўным расходаваннем бюджэтных сродкаў;
-матэрыялы праверкі неаб-грунтаванага атрымання КУШВП ЖКГ “Драгічынская ЖКГ” бюджэтных сродкаў у выглядзе субсідый на пакрыццё страт у суме 11467,6 тыс. рублёў, у сувязі з прымяненнем завышанага нарматыву адлічэнняў у інавацыйны фонд у суме 78967,0 тыс. рублёў, у выніку завышэння кошту выкананых работ у суме 2369,6 тыс. рублёў разгледжаны на пасяджэнні райвыканкама 23 ліпеня 2010 г., рашэннем якога дырэктару райкамунгаса А.А.Макуху ўказана на наяўныя парушэнні ў расходаванні бюджэтных сродкаў;
-у КУП па аказанню паслуг “Драгічынскі КБА” і дзяржаўным унітарным будаўнічым прадпрыемстве “Драгічынская ПМК-8” парушэнні заканадаўства выяўлены ў перыяд работы папярэдніх кіраўнікоў.
Аляксей ФЁДАРАЎ.