spot_img

БЯГУЦЬ КІЛАМЕТРЫ..

Дата:

У 1981 годзе Сяргей Баран звольніўся ў запас з радоў Савецкай Арміі. У роднай вёсцы Завялёўе доўга не адпачываў. Неўзабаве былы салдат уладкаваўся на работу вадзіцелем у аўтабазе райспажыўтаварыства.
Вось ужо 31 год Сяргей Сямёнавіч працуе на адным месцы. За гэты час ён, як кажуць, не адну машыну з’ездзіў. Два гады назад за ім замацавалі новы (трэці па ліку) аўтамабіль “ГАЗ-3309”. На ім шафёр штодзённа адпраўляецца ў далёкія і блізкія рэйсы, як правіла, перавозіць харчовыя прадукты.
Калі ў калектыве аўтабазы заходзіць размова пра лепшых працаўнікоў, у першую чаргу называюць С.С.Барана. І не без падстаў. Вадзіцель неаднаразова выходзіў пераможцам у індывідуальным спаборніцтве сярод калег па рабоце. І яшчэ не было такога выпадку, каб Сяргей Сямёнавіч падвёў адміністрацыю, выканаў тое ці іншае заданне несвоечасова.
– Асабліва люблю ездзіць па раёне, дастаўляючы ў мага-зіны розныя прадукты, – гаворыць Сяргей Баран. – Дарогі цяпер у нас дабротныя, асфальтаваныя, “сюрпрызаў” яны не прыпадносяць. А вось са знаёмымі людзьмі добра ў чарговы раз сустрэцца, падзяліцца навінамі. Яшчэ люблю раніцы, найбольш вясеннія і летнія, калі едзеш праз лес. Паветра настоена водарам, дыхаецца прыемна і лёгка. А навокал – прыгажосць!
Сапраўдным гаспадаром адчувае сябе за рулём машыны Сяргей Сямёнавіч Баран. Ён яе ведае, як кажуць, “на зубок”, асабліва калі там здарылася нават нязначная паломка. Вадзіцель тут жа, без прамаруджвання, ліквідуе яе. Словам, ніякія цяжкасці Сяргея Сямёнавіча не палохаюць – за шматлікія гады работы ён прывык да любых нечаканасцей і ўмее знаходзіць выйсце з любой сітуацыі. А яшчэ ён прымае актыўны ўдзел у грамадскім жыцці калектыву, з’яўляючыся членам цэхкама аўтабазы і настаўнікам моладзі.
…Аднатонна гудзе матор аўтамабіля. Пад яго коламі няспынна бягуць кіламетры. За рулём у кабіне – С.С.Баран, чалавек сур’ёзны і дзелавы. Ён уважліва ўглядаецца ў дарогу, прыбаўляе хуткасць. Сёння Сяргей Сямёнавіч у чарговы раз развозіць па магазінах Драгічыншчыны харчпрадукты. І ўсе яны будуць дастаўлены ў гандлёвыя кропкі без спазнення, па пэўнаму графіку.
Юрый СЯРГЕЙ
Фота аўтара

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Яркое открытие елки в Дрогичине: праздник для всей семьи

В Дрогичине прошло торжественное открытие главной новогодней елки, которое...

Кедми: “Орешник” делает немыслимыми любые угрозы безопасности Беларуси

"Орешник" делает немыслимыми любые угрозы безопасности Беларуси. Такое мнение...

Пожар в Дрогичине: работники МЧС спасли хозяина квартиры

Вчера вечером спасателям сообщили о пожаре в квартире на...

Дрогичинским РОВД проводится комплекс профилактических мероприятий

Дрогичинский РОВД информирует о начале комплекса профилактических мероприятий, направленных...