spot_img

БАЦЬКІ І ДЗЕЦІ

Дата:

У свой час акадэмік Ліхачоў адзначаў, што “бездухоўнасць, дэградацыя асобы, нібы ржаўчына, раз’ядаюць наша грамадства”. Гэтыя словы былі сказаны даўно, аднак не страцілі сваёй актуальнасці і сёння.

Па-мойму, кожнага настаўніка, бацьку павінен насцярожваць і хваляваць той факт, што многія сучасныя падлеткі не задумваюцца аб сваім будучым, вядуць бязмэтавы вобраз жыцця. А гэта, як кажуць, адзін крок да злачынства і іншых непрыстойных учынкаў.

Сёння нельга не звярнуць увагу на такую агідную з’яву, як курэнне сярод школьнікаў. Некаторыя з іх занадта рана пасябравалі з тытунём, а таксама з “зялёным зміем”, мацяршчынай. Адкуль усё гэта? Дзе мы памыляемся ў выхаванні сваіх нашчадкаў?

Ні бацькі, ні школа дрэннаму  дзяцей не вучаць. На мой погляд, адна з прычын дэградацыі падлеткаў – вуліца, іх адсутнасць дома на працягу 15-17 гадзін. Дзе і чым займаюцца дзеці ўвесь гэты час? Дарэчы, у школу некаторыя вучні прыходзяць без падручнікаў і сшыткаў. Слова “забыўся” стала ў іх нейкай магічнай выручалкай.

У людзей старэйшага пакалення справядлівую трывогу выклікаюць нахабныя адносіны маладых людзей да пажылых. Аднойчы мне давялося быць сведкам, калі сівавалосы ветэран вайны і працы, першым прывітаўшыся з хлопцамі, якія нядаўна закончылі школу, пачуў з вуснаў аднаго з іх: “Здароў!”

Калі юнаку была зроблена заўвага, што вітаць старэйшых так некарэктна, той заявіў:

— Гэта было раней.

Аб тым, што гавораць педагогі аб вучобе і ўласнай гігіене вучняў на школьных сходах, некаторыя бацькі хутка забываюць. А калі дзіця яшчэ дрэнна вучыцца, то гадамі абмінаюць школу. Бясспрэчна, пры такой “увазе” нашчадкі зусім адбіваюцца ад бацькоўскіх рук, адчуваючы сябе беспакаранымі.

А.С.Макаранка разглядаў паводзіны бацькоў як рашаючы фактар  у выхаванні дзяцей. Напісаныя ім лекцыі ў далёкім 1937 годзе для перадач па радыё пад назвай “Гутаркі аб педагогіцы” не страцілі сваёй актуальнасці і сёння. “Вашы ўласныя паводзіны, — адзначаў Антон Сямёнавіч, — самы рашаючы фактар. Не думайце, што вы выхоўваеце дзіця, калі з ім размаўляеце ці павучаеце яго. Вы выхоўваеце яго ў кожны момант вашага жыцця, нават тады, калі вас няма дома. Як вы апранаецеся, як вы размаўляеце з іншымі людзьмі, як вы нават чытаеце газету – усё гэта мае для дзіцяці вялікае значэнне”.

На жаль, ёсць у нас бацькі, якія ўсёй свядомасцю не асэнсавалі сваёй адказнасці перад уласнымі дзецьмі. Аднойчы я наведаўся ў дом адной старшакласніцы. Як толькі павітаўся з гаспадыняй, на кухню прыбег хлопчык гадоў пяці. Ён уважліва пачаў прыслухоўвацца да маёй размовы з маці. А гутарка ішла аб бацьку-ва-дзіцелю. Жанчына сказала:

— Няма ніякага жыцця… Рэдка калі не наліжацца.

Я, каб павярнуць гаворку на іншую тэму, звярнуўся да малога:

— Ты, Міхаська, таксама шафёрам будзеш?

— Ой не, дзядзечка. Бо калі стану шафёрам, то, як і тата, буду напівацца.

Вось такую “характарыстыку” даў пяцігадовы сын свайму бацьку. Ці не прыгавор гэта ўсім тым, хто прамяняў сваё сумленне на алкаголь?

Хочацца звярнуць увагу і на той факт, што часта маладыя бацькі не робяць заўваг дзецям за, здавалася б, малапрыкметныя ўчынкі. Скажам, прыйшоў аднакласнік да вашага сына ў госці, але не зняў галаўны ўбор. У школе ён гэта робіць, а ў доме “забыўся”… Між тым з такіх вось “дробязей” потым складваецца характар асобы. І гэта трэба заўсёды ўлічваць.

Сёння педагогаў вельмі трывожыць і тое, што дзеці мала чытаюць кніг і газет. Усё больш Інтэрнэт займае іх вольны час. Па-мойму, гэтая з’ява павінна насцярожваць і саміх бацькоў. Кніга, мне здаецца, была і застаецца галоўнай крыніцай ведаў, асноўным фактарам развіцця кругагляду падлетка.

Нашы дзеці – наша будучыня. Якімі яны вырастуць, такім і будзе наша грамадства. Над гэтым трэба сур’ёзна задумацца ўсім дарослым і пастарацца зрабіць усё, каб юныя душы не чарнелі ад наркотыкаў, тытуню і алкаголю.

Яўген АБРАМОВІЧ,

ветэран педагагічнай працы

 

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Яркое открытие елки в Дрогичине: праздник для всей семьи

В Дрогичине прошло торжественное открытие главной новогодней елки, которое...

Кедми: “Орешник” делает немыслимыми любые угрозы безопасности Беларуси

"Орешник" делает немыслимыми любые угрозы безопасности Беларуси. Такое мнение...

Пожар в Дрогичине: работники МЧС спасли хозяина квартиры

Вчера вечером спасателям сообщили о пожаре в квартире на...

Дрогичинским РОВД проводится комплекс профилактических мероприятий

Дрогичинский РОВД информирует о начале комплекса профилактических мероприятий, направленных...