spot_img

АД СУБОТЫ ДА СУБОТЫ

Дата:

Летняе аздараўленне дзяцей

Не паспелі  агледзіцца, як адыйшоў  у мінулае першы месяц лета. У раёне нямала пастараліся, каб  для тутэйшых школьнікаў  гэты час не быў дарэмным, каб дзеці пад наглядам дарослых адпачылі, падраслі, і ў верасні з новымі сіламі ўзяліся за вучобу. Па інфармацыі метадыста раённага вучэбна-метадычнага кабінета Л.А.Мазур, вырашэнню гэтых задач у значнай меры спрыяюць летнія аздараўленчыя лагеры з кругласутачным і дзённым знаходжаннем школьнікаў. У асноўным усе яны адкрыты пры навучальных установах раёна, і  ў першую змену ( з улікам  традыцыйнага  месца адпачынку “Вінч” ) на Драгічыншчыне налічвалася 33  аздараўленчыя лагеры, у якіх пабывалі 1260 дзяцей.

Зараз пачалася другая змена, і ў лагерах  з кругласутачным знаходжаннем   адпачываюць больш  за  150 хлопчыкаў   і  дзяўчынак,  у дзённых—232.  Пры гэтым Людміла Мазур патлумачыла, што адметнасцю сёлетніх  дзіцячых аздараўленчых  структур з’яўляецца тое, што ўсе яны працуюць па загадзя выбраных  тэматыцы і профілю. Да прыкладу, у Сварынскай АСШ зараз працуе лагер “Юны пагранічнік”, у якім адпачываюць  30 сельскіх школьнікаў. Выхаваўчыя заняткі там перыядычна праводзяць супрацоўнікі тутэйшага пагранічнага паста.

 

Працэнтныя стаўкі  па валютных крэдытах  зніжаны

У розных накірунках на дзяржаўным і ведамасным узроўнях прыкладаюцца намаганні, каб зменшыць уплыў апошніх падаражанняў на сацыяльнае становішча ў грамадстве і ў кожнай сям’і. Месяц таму назад, 31 мая, праўленнем  “Беларусбанка” прынята рашэнне аб зніжэнні ставак па крэдытах у замежнай валюце да 10 %. Акрамя таго, як патлумачыла начальнік аддзела рознічнага бізнесу Драгічынскага падраздзялення  “Беларусбанка” В.М.Шурхай, на падставе пісьмовай  заявы кліентаў, якія бралі мэтавыя валютныя крэдыты, цяпер можа быць падоўжаны тэрмін іх вяртання: на тыя, што былі  ўзяты на набыццё нерухомасці — яшчэ на 5 гадоў, на спажывецкія патрэбы — на 3 гады. Усяго ж гэтымі  новаўвядзеннямі,  па словах Валянціны Міхайлаўны, у нашым раёне могуць скарыстацца да 200 чалавек.

 

“Гарачы” чэрвень

Неспакойнай выдалася апошняя дэкада чэрвеня для раённай службы па надзвычайных сітуацыях: некалькі разоў выратавальнікі выязджалі на тушэнне даволі маштабных  пажараў у розных кутках раёна. У прыватнасці, па прычыне парушэння правілаў  бяспекі  пры эксплуатацыі печы ў гэты перыяд гарэла летняя прыбудова ў вёсцы Татар’я. Надзвычайныя здарэнні мелі  месца ў  Дубавой,  дзе агнём быў  пашкоджаны хлеў на прыватным падвор’і, і ў Агдэмеры , дзе згарэла старое памяшканне цялятніка, якое пуставала. Зараз па гэтых фактах праводзяцца праверкі.

Па сведчанню намесніка начальніка Драгічынскага аддзялення МНС І.С.Казекі, усяго з пачатку года ў раёне адбылося больш за 40 пажараў, і асноўнымі прычынамі бяды стаў чалавечы фактар: неасцярожнае абыходжанне з агнём і парушэнне правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення.

 

Асцярожна: вірусы і інфекцыі !

З пачатку бягучага года ужо больш за 40 жыхароў  раёна пацярпелі ад укусаў сабак і катоў. Сітуацыю ўскладняе яшчэ і  тое, што ў нашых мясцінах зноўку з’явіліся выпадкі шаленства сярод хатніх і дзікіх жывёл: па выніках нядаўняга абследавання , у ліку носьбітаў гэтага смяротнага для чалавека  віруса аказаліся паляўнічы сабака і тхор (летась такіх фактаў у раёне ўвогуле не назіралася).

Яшчэ адной праблемай цёплых летніх дзён, па словах урача-эпідэміёлага РЦГіЭ Н.С.Макішы, сталі  вострыя кішэчныя  інфекцыі.  З пачатку чэрвеня з сімптомамі гэтай хваробы ў баль-ніцы аказаліся больш  за 30 чалавек. Прычым, асноўнымі прычынамі заражэння, як лічаць медыкі, з’яўляецца ўжыванне некіпячонай вады і дрэнна вымытай садавіны і гародніны.

Галіна ШАФРАН

 

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Яркое открытие елки в Дрогичине: праздник для всей семьи

В Дрогичине прошло торжественное открытие главной новогодней елки, которое...

Кедми: “Орешник” делает немыслимыми любые угрозы безопасности Беларуси

"Орешник" делает немыслимыми любые угрозы безопасности Беларуси. Такое мнение...

Пожар в Дрогичине: работники МЧС спасли хозяина квартиры

Вчера вечером спасателям сообщили о пожаре в квартире на...

Дрогичинским РОВД проводится комплекс профилактических мероприятий

Дрогичинский РОВД информирует о начале комплекса профилактических мероприятий, направленных...