spot_img

АД СУБОТЫ ДА СУБОТЫ

Дата:

НАРЫХТОЎКА КАРМОЎ – ВАЖНАЯ ЗАДАЧА ДНЯ

У сельскагаспадарчых арганізацыях раёна зараз вядзецца касьба траў першым укосам. Усяго іх сёлета трэба ўбраць з 16900 гектараў.

Як і ў мінулыя гады, найбольш арганізавана вядуць нарыхтоўку кармоў у сельскагаспадарчых вытворчых кааператывах “Асавецкі”, “Пенякова”, “Імянінскі”, “Брашэвічы”, “Аляксеевічы-Агра”.

Больш усяго з траў першага ўкосу назапасілі сена ў СВК “Асіпавічы”, “Пенякова” і “Брашэвічы”. А вось у сельгаскааператывах “Імянінскі”, “Радастаўскі”, племзаводзе “Заказельскі” і ПВУП “Гутава” па стану на 1 чэрвеня да гэтай справы яшчэ не прыступалі.

Крыху пра сянаж. Яго сёлета ў раёне запланавана закласці 20120 тон. І ўжо цяпер ёсць усе падставы меркаваць, што з планавымі заданнямі паспяхова справяцца СВК “Асавецкі”, “Імянінскі”, “Пенякова”, райаграсервіс і іншыя.

Зладжанай рабоце корманарыхтоўшчыкаў у  большасці гаспадарак садзейнічаюць многія фактары. Галоўнае ж – тое, што там умела распарадзіліся наяўнымі матэрыяльна-тэхнічнымі рэсурсамі. Усю тэхніку замацавалі за пастаяннымі звеннямі, стварылі ўмовы для яе высокапрадукцыйнай работы на працягу ўсяго светлавога дня. Значная ўвага надаецца таксама надзейнаму тэхнічнаму абслугоўванню машын і механізмаў, своечасоваму каларыйнаму харчаванню механізатараў непасрэдна ў полі.

Задача заключаецца ў тым, каб як мага хутчэй убраць сеяныя і натуральныя травы. Гэта дасць магчымасць атрымаць добры другі ўкос. На жаль, з касавіцай пакуль не спяшаюцца ў СВК “Радастава”, “Прыазёрскі”, “Асіпавічы”, “Бездзеж-Агра” і іншых.

ВЯСКОВЫЯ АМАТАРЫ СПОРТУ

На восьмай раённай спартакіядзе выканкамаў мясцовых органаў улады пераможцай стала зборная каманда Бездзежскага сельсавета. У яе склад уваходзіць звыш 20 чалавек. Гэта людзі розных узростаў і прафесій. А аб’ядноўвае і згуртоўвае іх любоў да спорту, прапаганда здаровага ладу жыцця.

— Дарэчы, нашы спартсмены не ўпершыню ўдала выступілі на раённай спартакіядзе, — гаворыць старшыня Бездзежскага сельвыканкама Іван Мікалаевіч Янушчык. – Першае месца яны заваёўвалі і ў 2007 годзе. А сакрэт поспеху ў тым, што ў нашай зборнай камандзе падабраліся сапраўдныя аматары здаровага ладу жыцця, для якіх фізкультура і спорт сталі неад’емнай часткай іх быцця.

Так, на сёлетняй райспартакіядзе вельмі добра выступіў жыхар вёскі Застаўе Мікалай Іванавіч Куровіч. У вагавой катэгорыі да 70 кілаграмаў ён заняў першае месца ў гіравым спорце. Самым трапным стралком з пнеўматычнай вінтоўкі праявіла сябе кіраўнік справамі сельвыканкама Інэса Аляксееўна Каласей.

Значны ўклад у канчатковую перамогу зборнай каманды ўнеслі такія яе спартсмены, як мастацкі кіраўнік Бездзежскага СДК Аляксандр Віктаравіч Кочык, вадзіцель мясцовага сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва Аляксандр Іванавіч Зіновіч, настаўнік  мясцовай агульнаадукацыйнай сярэдняй школы Віктар Паўлавіч Кочык, жыхары сельсавета Віктар Аляксеевіч Халімоўскі, Павел Валянцінавіч Базака і іншыя.

 

БУДЗЬЦЕ АСЦЯРОЖНЫМІ!

Наступіла лета. Усталявалася моцная гарачыня. У такі час значна ўзрастае верагоднасць кішэчных інфекцый ад атручвання няякаснымі прадуктамі харчавання.

Дарэчы, з пачатку бягучага года санітарная служба зняла з рэалізацыі ў магазінах раёна звыш 80 кілаграмаў прадуктаў з прайшоўшым тэрмінам прыгоднасці. Вінаватыя пасадавыя асобы (загадчыкі гандлёвых кропак) прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафаў ад 350 тысяч і больш рублёў.

Набываючы прадукты харчавання ў крамах, будзьце асцярожнымі і пільнымі. Звяртайце ўвагу на дату выпуску тавару.

Аляксей СЯРГЕЙ.

 

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

ЦИК зарегистрировал инициативную группу по выдвижению Александра Лукашенко кандидатом в Президенты

ЦИК зарегистрировал инициативную группу граждан по сбору подписей избирателей...

ЦИК отказал в регистрации двум инициативным группам по выдвижению кандидатов в Президенты

ЦИК отказал в регистрации двум инициативным группам граждан по...

Немного о брачном договоре

В настоящий момент заключение брачных договоров становится популярнее, ведь...

Еще 11 палат для ветеранов войн и труда открыли в Брестской областной больнице

В Брестской областной клинической больнице открыли еще 11 комфортабельных...