Дзень роднай мовы – найлепшая нагода, каб успомніць ці пазнаеміцца з творамі беларускіх пісьменнікаў. Кацярына Расафонава расказала, якія кнігі зараз вы можаце ўзяць пачытаць у цэнтральнай раённай бібліятэцы.
Уладзімір Караткевіч “Каласы пад сярпом тваім”
Уладзімір Караткевіч – гонар і сумленне беларускай літаратуры. Яго твор “Каласы пад сярпом тваім” ў 2016 годзе прызнаны чытачамі самай важнай кнігай, якая паўплывала на развіццё беларусаў як нацыі.
Раман апісвае станаўленне беларускай нацыі на прыкладзе шляхецкай сям’і Загорскіх. Падзеі адбываюцца на Магілёўшчыне, Гродзеншчыне, у Вільні, Пецярбурзе, Маскве, Варшаве – у сялянскім асяроддзі і ў дваранскіх палацах, на студэнцкіх сходках і ў навучальных установах, у салонах і гасціных вышэйшых саноўнікаў і на вуліцах шматлюдных гарадоў.У кнізе дзейнічаюць як літаратурныя персанажы, народжаныя мастацкай фантазіяй, так і рэальныя гістарычныя асобы – К. Каліноўскі, З. Серакоўскі, В. Дунін-Марцінкевіч, С. Манюшка, Т. Шаўчэнка, У. Сыракомля.
Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч “Пінская шляхта”
Першы прафесіянальны беларускі пісьменнік новага часу Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч iмкнуўся ахапiць сваiмi творамi ўвесь абсяг беларускай лiтаратуры ХIХ стагоддзя.
Пiнcкaя шляxтa — гэтa гapэзлiвaя, cмeшнaя i, aднaчacoвa, вeльмi пaзнaвaльнaя гicтopыя нa тэмy жыцця мяcцoвaй бeлapycкaй шляxты. У ёй aпaвядaeццa пpa фaнaбepыcтыx i пыxлiвыx дpoбныx шляxцюкoў, якiя пa cвaймy мaтэpыяльнaмy cтaнoвiшчy i лaдy жыцця, нe нa шмaт aдpoзнiвaюццa aд cялян. Aлe, няглeдзячы нa тoe, яны для cябe лiчaць нaйвялiкшaй aбpaзaй, кaлi ix xтocьцi нaзывae «мyжыкaмi». I пpы ўcёй ix фaнaбepыcтacцi яны бaяццa нaчaльcтвa, тыx xтo мae нaд iмi ўлaдy.
У cвaёй п’ece Biнцэнт Дyнiн-Mapцiнкeвiч выcьмeйвae цapcкi cyд, бюpaкpaтызм i xaбapнiцтвa чынoўнiкaў, якiя caмi ж i пapyшaюць yce мaгчымыя зaкoны, якiя яны пpaдcтaўляюць, i вынocяць aбcypдныя пpыгaвopы.
Эліза Ажэшка “Хам”
Жыццёвы і творчы шлях Элізы Ажэшкі непарыўна знітаваны найперш з Гродна і Гродзеншчынай, а таксама з Драгічыншчынай.
Знакамітая аповесць “Хам” прысвечаная жыццю беларускай вёскі пазамінулага стагоддзя. Селянін-рыбак Павел Кабыцкі паказаны вельмі глыбокай і цэльнай асобаю, а ягоныя стасункі з распуснай і фанабэрыстай Франкай угрунтаваныя на біблійным запавеце дараваць бліжнім свядомыя і несвядомыя правіны.
Аповесць шматразова ставілася на тэатральных падмостках, пачынаючы яшчэ з першай беларускай трупы Ігната Буйніцкага, а таксама экранізавалася.
Рыгор Барадулін “Тастамент”
У кнігу ўвайшлі выбраныя творы Народнага паэта Беларусі, намінанта Нобелеўскай прэміі па літаратуры Рыгора Барадуліна. У ёй змешчаны як хрэстаматыйныя творы, так і эсэ, запісы, вершы апошніх гадоў і дзён.
Ксенія Шталенкова “Адваротны бок люстра”
Гэтая кніга будзе вельмі цікавай для падлеткаў.
Варвара Станкевіч, пятнаццацігадовая школьніца з Вільнюса, выпадкова набыўшы старажытнае люстра, трапляе скрозь яго ў Вільню сярэдзіны ХVІ стагоддзя, дзе знаёміцца з юным шляхцічам Міхалам Саколічам. Сябрам выпадзе даведацца пра таямніцу люстраў, пабываць пры каралеўскім двары Жыгімонта ІІ Аўгуста і Барбары Радзівіл, а таксама апынуцца ў самым віры інтрыг і змоў.
Людміла Рублеўкая “Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега”
Прыгодніцка-фантастычны раман. Першая кніга трылогіі. Небагаты шляхціц, збеглы вучань Менскага езуіцкага калегіюму Пранціш Вырвіч трапляе ў неверагодныя прыгоды. За медны шэлег ён набывае алхіміка доктара Баўтрамея Лёдніка з Полацку, разам з якім яны акунаюцца ў віхуру магнацкіх інтрыг і барацьбы за трон Рэчы Паспалітай. Героі пабываць у сутарэннях Слуцку, Менску і Полацку. Яны выратуюць Сільфіду, паездзяць у жалезнай чарапасе Леанарда да Вінчы, здабудуць дзіду Святога Маўрыкія. Пабываюць на абедзе ў князя Гераніма Радзівіла, паўдзельнічаюць у раскрыцці змовы менскага магістрату супраць Пане Каханку.
“Літоўская гаспадыня”
Гэта кніга – своеасаблівая энцыклапедыя і каштоўная крыніца звестак аб тым, як вялі гаспадарку беларускія жанчыны (беларусы аж да пачатку XX стагоддзя называліся літвінамі). Утрымлівае шмат надзвычай цікавых і карысных парад і рэкамендацый: як зберагчы ў залежным стане дом, як захоўваць, сушыць, саліць, маранаваць гародніну і садавіну, як варыць варэнне, як улічваць даходы і расходы ў гаспадарцы, як засцерагчыся ад пажару, як заставацца прывабнай. Перавыдавалася ў Вільні на польскай мове неаднойчы. Першы раз пабачыла свет у 1848 годзе. На беларускай мове ўпершыню выходзіла ў 1993 годзе.
Кніга выйшла ананімна, але вядома, што яе напісла Ганна Цюндзявіцкая.
В.М. Бялявіна, Л.В. Ракава “Жаночы касцюм на Беларусі”
У кнізе ўпершыню на аснове разнастайных гістарычных крыніц (старажытных летапісаў, хронік, актавых дакументаў XV – XVIII стст. і інш.), этнаграфічнай і этналінгвістычнай літаратуры XIX – XX стст. комплексна, ва ўсёй сваёй шматварыянтнасці паказан працэс развіцця жаночага касцюма розных сацыяльных слаёў насельніцтва Беларусі з глыбокага мінулага да сучаснасці. Багата ілюстраванае выданне разлічана на гісторыкаў, этнолагаў, мастацтвазнаўцаў і шырокае кола чытачоў, якія цікавяцца гісторыяй і культурай беларускага народа.
Вельмі цудоўная кніга! Каляровыя, глянцавыя старонкі, цікавы змест.
І.І. Калачкова “Мужчынскае і жаночае ў традыцыйнай культуры беларусаў”
У кнізе разгледжаны сацыяльныя ролі і статус мужчын і жанчын у традыцыйных уяўленнях беларусаў, паказана роля мужчыны як абаронцы сваёй краіны, ваяра, галавы сям’і, бацькі дзяцей; жанчыны як берагіні сямейнага ачага, дарадчыцы для мужа, гаспадыні, маці, выхавальніцы. На аснове этнаграфічных, краязнаўчых, фальклорных матэрыялаў, дакументальных крыніц, палявых запісаў, прыкладаў з мастацкай літаратуры створана і рэканструявана шматгранная карціна жыцця мужчын і жанчын у вясковым асяроддзі другой паловы XIX – пачаткуХХст.
Прызначаецца ўсім, хто цікавіцца набыткамі традыцыйнай матэрыяльнай, духоўнай і сацыяльнай культуры Беларусі.
“Жывая класіка дзецям” і “Кнігі нашага дзяцінства”
Гэта серыі кніг для дзяцей, дзе прадстаўлены выбраныя творы Якуба Коласа, Янкі Купалы, Уладзіміра Караткевіча, Алеся Якімовіча, Артура Вольскага, Рыгора Барадуліна, Васіля Віткі, Пятруся Броўкі і інш.