spot_img

“ЗОРНЫ ЧАС” ДЛЯ МАЛАДЫХ ТАЛЕНТАЎ, ІХ БАЦЬКОЎ І НАСТАЎНІКАЎ

Дата:

“Такога ў Драгічыне яшчэ не было”, — у захапленні гаварылі многія з тых, хто пабываў на нядаўнім свяце ўшанавання тутэйшых маладых талентаў і іх бацькоў. Прайшло яно ў мінулую суботу, 15 мая, у гарадскім Доме культуры з удзелам намесніка старшыні Брэсцкага аблвыканкама Л.А.Цупрыка, які з’яўляецца куратарам сацыяльнай сферы, старшыні Драгічынскага райвыканкама В.М.Хваціка, яго намесніка У.І.Нерада, іншых афіцыйных асоб. Сустрэча была прыўрочана да Дня сям’і, і цудоўны настрой, эмоцыі, пачуцці, нада-дзеныя гэтым мерапрыемствам, для многіх яго ўдзельнікаў будуць служыць натхненнем на далейшыя добрыя справы.
Усе запрошаныя, у ліку якіх былі старшакласнікі – пераможцы і прызеры школьных прадметных алімпіяд рэспуб-ліканскага і абласнога ўзроўняў, выдатнікі вучобы, юныя спарт-смены, артысты, празаікі, якія дасягнулі заўважных поспехаў у розных спаборніцтвах і творчых конкурсах, а таксама іх бацькі і настаўнікі – сабраліся ў прасторнай зале для цырымоній, за святочна накрытымі “салодкімі” сталамі. І гэта толькі спрыяла цеплыні і ўтульнасці сустрэчы, якая праходзіла пад сімвалічнай назвай “Зорны час”.
У сваім звароце да прысутных старшыня райвыканкама В.М.Хвацік падкрэсліў, што поспехі і таленты маладых – наш нацыянальны здабытак і гонар. І за ўсім гэтым стаіць нястомная паўсядзённая праца і рупнасць бацькоў і настаўнікаў, якія аддаюць свае сілы, укладваюць душу ў дастойнае навучанне і выхаванне дзяцей. Таму адметна было тое, што памятныя узнагароды – Ганаровыя граматы, Падзякі, падарункі, сертыфікаты – на гэты раз уручаліся не толькі таленавітым школьнікам, але і іх бацькам і настаўнікам, з дапамогай якіх яны дабіваліся поспехаў у навуцы, спорце, творчасці.
Першай для ўрачыстага ўшанавання выйшла дзесяцікласніца АСШ №1 г.Драгічына Аня Бародзіч і яе бацькі, Таццяна Антонаўна і Міхаіл Ігнатавіч, якія працуюць урачамі ў райбальніцы. Дзякуючы падтрымцы сваіх блізкіх, Аня самастойна вывучыла нямецкую мову (у школе яна спасцігае англійскую) і дайшла са сваімі ведамі па гэтаму прадмету да рэспубліканскай алімпіяды, дзе заняла 3 месца.
Прызёрамі і пераможцамі рэспубліканскіх алімпіяд і конкурсаў сталі таксама адзінаццаці-класнік АСШ №1 г.Драгічына Руслан Даноўскі, выпускнік Антопальскай АСШ Генадзь Аліферчык і дзесяцікласніца Імянінскай АСШ Кацярына Хведанцэвіч. Іх настаўнікам – А.М.Нерад, А.Р.Буд-Гусаіму, Н.П.Гірш – Васіль Міхайлавіч Хвацік уручыў Ганаровыя граматы райвыканкама і райсавета дэпутатаў, а іх бацькі былі заахвочаны Падзякамі за добрае выхаванне дзяцей.
Для ўрачыстага ўшанавання на сцэну была запрошана і юная “зорачка” Драгічыншчыны Аня Гражэўская са сваімі бацькамі. Адзінаццацігадовая дзяўчынка з’яўляецца актыўнай ўдзельніцай многіх канцэртаў самага высокага ўзроўню. А нядаўна яна стала яшчэ і ўладальніцай Гран-пры Міжнароднага конкурсу “Джанкой-2010”. Калі ў Анінай мамы, Таццяны Леанідаўны, запыталі аб сакрэтах творчых поспехаў яе дачкі, жанчына адказала: “Я заўжды гавару Ані: “Ты зможаш усё, таму што я цябе вельмі люблю і заўжды падтрымаю”. І гэта дапамагае: у Анечкі сапраўды многае атрымліваецца”.
Для ўсіх прысутных юная салістка выканала песню-малітву “Еўфрасіння Полацкая”.
Падзякамі ад імя старшыні райвыканкама за добрае выхаванне сваіх дзяцей, за спрыянне іх поспехам у школьнай, спартыўнай, творчай дзейнасці былі ўзнагароджаны таксама Алена Іванаўна і Сяргей Леанідавіч Лапачукі, Алена Мікалаеўна і Рыгор Усеваладавіч Сахашчыкі, Святлана Іванаўна і Анатоль Сцяпанавіч Хілько, Ніна Фёдараўна і Аляксей Васільевіч Лось, Надзея Міхайлаўна і Аляксандр Лявонцьевіч Маслоў, Сцяпан Сцяпанавіч і Надзея Іванаўна Салоха, Алена Іванаўна і Аляксандр Васільевіч Федзюковіч, Іна Уладзіміраўна Шубіч, Ларыса Сцяпанаўна Літвінка, Ала Міхайлаўна і Мікалай Мікалаевіч Саладуха, Ірына Уладзіміраўна і Дзмітрый Міхайлавіч Карнейчык, Ірына Федараўна і Уладзімір Васільевіч Ігнацюк, Ілана Мікалаеўна і Сцяпан Сцяпанавіч Калютчык, Вольга Фёдараўна і Генадзь Васільевіч Крэйдзіч.
Адметна, што ў зале прысутнічалі творчыя сямейныя дынастыі. Да прыкладу, В.Р.Лінкевіч паспяхова займаецца з дзецьмі ў цэнтры пазашкольнай работы: яе выхаванцы Яна Карнейчык і Арцём Саладуха былі неаднаразовымі пераможцамі розных песенных конкурсаў. Педагогам стала і дачка Веры Раманаўны – Ірына Касцючык, якая, акрамя прафе-сійнай дзейнасці ў школе мастацтваў, з’яўляецца і добрай маці для свайго сына-падлетка. Клопат аб яго выхаванні і духоўным развіцці акупаецца прыкметнымі вынікамі: Павел Касцючык добра іграе на раялі, ён быў прызёрам занальных і абласных конкурсаў фартэпіяннай музыкі…
Ушанаванне таленавітых дзяцей і настаўнікаў на сваім узроўні правялі таксама старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь” В.В.Нагурны, начальнік аддзела адукацыі Д.М.Ігнатчык, старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі А.І.Сушкоў, начальнік аддзела культуры Л.С.Куроўскі, начальнік аддзела па фізкультуры, спорту і турызму М.С.Гарасцюк.
Высокую ацэнку гэтаму мерапрыемству даў у сваім выступленні намеснік старшыні аблвыканкама Л.А.Цупрык. У першую чаргу ён адрасаваў падзяку старшыні райвыканкама В.М.Хваціку за сапраўды ўважлівыя, трапяткія адносіны да людзей, якія сумленна жывуць у нашым блаславеным краі, і выказаў меркаванне, што падобныя святы-ўшанаванні карысна было б праводзіць у кожнай школе ці працоўным калектыве. А кветкі, якія ўручылі яму, як ганароваму госцю мерапрыемства, Леанід Аляксандравіч перадаў Анечцы Бародзіч. Са шчырым пажаданнем, каб усё лепшае ў жыцці дзяўчыны і ўсіх яе равеснікаў збылося, каб кожны з іх знайшоў сваё дастойнае месца, дзе б адчуваў сябе патрэбным і шчаслівым….
І ў душы кожнага з дарослых удзельнікаў гэтага адметнага свята цеплілася надзея, што ад такога прызнання агеньчыкі дзіцячых талентаў будуць толькі разгарацца!

Галіна ШАФРАН.
Фота аўтара.

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Яркое открытие елки в Дрогичине: праздник для всей семьи

В Дрогичине прошло торжественное открытие главной новогодней елки, которое...

Кедми: “Орешник” делает немыслимыми любые угрозы безопасности Беларуси

"Орешник" делает немыслимыми любые угрозы безопасности Беларуси. Такое мнение...

Пожар в Дрогичине: работники МЧС спасли хозяина квартиры

Вчера вечером спасателям сообщили о пожаре в квартире на...

Дрогичинским РОВД проводится комплекс профилактических мероприятий

Дрогичинский РОВД информирует о начале комплекса профилактических мероприятий, направленных...