spot_img

“ЗАЛАТЫ” МЕДАЛЬ – ПЕРНІКУ МЯДОВАМУУ

Дата:

У Мінску ў чарговы раз прайшла традыцыйная выстава “Ласунак-2010”, на якой была прадстаўлена прадукцыя самых розных вытворцаў: ад вядомай кандытарскай фабрыкі “Камунарка” да невялікіх прадпрыемстваў раённага значэння. Традыцыйнымі ўдзельнікамі гэтага мерапрыемства  з’яўляюцца хлебапёкі і кандытары з нашага райцэнтра. І сапраўды неспадзяваным сюрпрызам для іх стаў “залаты” медаль выставы, якім былі адзначаны “Пернікі мядовыя” драгічынскай вытворчасці.
“Гэту прадукцыю мы выпускаем і рэалізуем насельніцтву праз мага-зіны вельмі даўно, і ўсе да яе настолькі прывыклі, што нам яна здаецца самай звычайнай. Таму, адпраўляючы пернікі мядовыя ў Мінск на дэгустацыю, ні на якія ўзнагароды не разлічвалі, і “залаты” медаль выставы “Ласунак-2010” у намінацыі “Пернікі і пячэнне” стаў для нас поўнай нечаканасцю”,  – шчыра прызнаюцца работнікі кандытарскага цэха хлебазавода Наталля Іванаўна Родзька і Ірына Уладзіміраўна Карнейчык.
Сакрэт такога поспеху драгічынскіх прысмакаў на рэспубліканскім узроўні начальнік лабараторыі хлебазавода Н.А.Галюк патлумачыла тым, што ў саставе “Пернікаў мядовых” – толькі натуральная сыравіна, і апошнім часам менавіта экалагічная чысціня прадукта з’яўляецца адным з асноўных паказчыкаў яго якасці.
Зрэшты, у кандытарскім цэху Драгічын-скага хлебазавода, як засведчылі яго рабочыя, увогуле не практыкуецца прымяненне  хімічных дабавак. Уся тутэйшая выпечка – толькі з натуральнай сыравіны. Нядаўна на прадпрыемстве асвоілі выпуск новага віду прадукцыі – ласункаў мучных “Бабулін гасцінец” з кунжутам, макам і цукрам, якія па меркаванню майстра кандытарскага цэха Алены Уладзіміраўны Бухты, адпавядаюць самым высокім смакавым якасцям.
Разам з тым, у кандытарскім цэху хлебазавода працягваюць выпускаць і традыцыйную прадукцыю, у прыватнасці, пернікі мядовыя, удастоеныя “залатога” медаля рэспубліканскай выставы: штодня ў гандлёвыя крамы паступае 100-120 фасаваных упаковак гэтага ласунку.
Галіна ШАФРАН.
НА ЗДЫМКУ: майстар кандытарскага цэха хлебазавода А.У.Бухта (трэцяя злева), кандытары Н.І.Родзька і І.У.Карнейчык з заслужанымі ўзнагародамі: “залатым” медалём і Дыпломамі.
Фота аўтара.

Предыдущая статья
Следующая статья

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

В Дрогичинском районе стартовала акция “От всей души”

Сегодня, в рамках акции "От всей души" заместитель председателя...

Дом, в который хочется вернуться

Время неумолимо бежит вперед. Проходят годы, десятилетия, века… Меняются...

Как прошел новогодний бал во Дворце Независимости. Яркие детали и подробности праздника

В преддверии новогодних и рождественских праздников Зал торжественных церемоний...

Пособия семьям с детьми. Об изменениях и новациях рассказали в Минтруда и соцзащиты

Правительством внесен ряд изменений, касающихся государственных пособий семьям, воспитывающим...