Цікавым экспанатам папоўнілася нядаўна экспазіцыя Ваенна-гістарычнага музея імя Удовікава. Былы пракурор Пружанскага раёна Ігнат Міхаевіч перадаў нашай установе шаблю, якая як каштоўная рэліквія захоўвалася ў яго сям’і на радзіме, у вёсцы Карсынь суседняга, Іванаўскага раёна.
Такія шаблі былі на ўзбраенні ў драгунскіх кавалерыйскіх падраздзяленнях расійскага войска ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя. Падчас нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863 ? 1864 гадоў на барацьбу з мяцежнікамі былі кінуты добра падрыхтаваныя расейскія войскі. На працягу амаль двух гадоў вяліся баявыя дзеянні на Палессі. Вось з таго далёкага часу і захоўвала сям’я Міхаевічаў памятную рэліквію ? трафейную шаблю. Сам Ігнат Ігнатавіч зацікавіўся падзеямі, у якія былі ўцягнуты яго продкі, і напісаў кнігу “Мяцежны генерал” пра аднаго з кіраўнікоў паўстання на Палессі ? Рамуальда Траугута. Атрад пад яго камандаваннем вёў паспяховыя баі з расійскімі войскамі ў раёне вёсак Дзеткавічы, Белін, Гарокі і Корсынь на тэрыторыі сённяшніх Драгічынскага і Іванаўскага раёнаў. Асуджаныя на паразу сяляне і мясцовая шляхта мужна ваявалі з пераўзыходзячымі іх царскімі войскамі. У самой жа Карсыні знаходзілася база паўстанцаў з харчаваннем і медыкаментамі. Неаднаразова ў гэтую вёску прыязжала Элаіза Ажэшка, якая пражывала ў маёнтку Людвінова (Драгічынскі раён). Адтуль яна забрала да сябе на лячэнне параненага Рамуальда Траугута, а пасля пад выглядам вясковага каваля вывезла у Варшаву. Гэтыя трагічныя падзеі і удзел у іх сваіх продкаў і землякоў і апісау у сваёй кнізе Ігнат Міхаевіч. Сведка тых далёкіх і трагічных часоў і патрапіў у наш музей як каштоўны экспанат. Я думаю, што наведвальнікам будзе цікава пазнаёміцца бліжэй з гісторыяй гэтай шаблі і тымі падзенямі якія былі звязаны з ёй.
Сяргей Гранік.
фота Івана Лявончыка
Экспазіцыя ваенна-гістарычнага музея папоўнілася ўнікальным экспанатам
Дата:
Популярно
Архив новостей