У сярэдзіне 2012 года ў Рэспубліцы Беларусь былі распрацаваны два новыя тэхнічныя нарматыўныя прававыя акты. Для рэалізацыі іх пастановай Міністэрства транспарту Беларусі № 30 ад 15 жніўня бягучага года ўнесены змяненні ў парадак дзяржаўнага тэхнічнага агляду транспартных сродкаў. Яны ўступілі ў сілу з 1 лістапада 2013 года.
Прадуктыўнасць дойнага статка зменшылася ў 97 раёнах. У выніку недабор малака за 3 кварталы 2013 года ў цэлым па рэспубліцы склаў звыш 29 тысяч тон.
Крыху лепш абстаяць справы з вытворчасцю мяса. Яго з пачатку года ў Беларусі атрымалі 1216297 тон – на 3,3 працэнта больш, чым у аналагічным мінулагоднім перыядзе. Некалькі ўзраслі сярэднясутачныя прыбаўленні ў вазе буйной рагатай жывёлы і свіней і склалі адпаведна 633 і 552 грамы.
Сярод 118 рэгіёнаў рэспублікі Драгічынскі раён заняў 61 месца з надоем малака ад кожнай каровы 3335 кілаграмаў. Усяго нашы жывёлаводы атрымалі 54786 тон малака і 7639 тон мяса, што да ўзроўню мінулага года склала адпаведна 100,4 % і 101,4 %.
Свінагадоўчы комплекс сельскагаспадарчага вытворчага філіяла “Прыазёрны” камбікормавага завода, што знаходзіцца ў Хомску, сярод 102 аднатыпных сельгаспрадпрыемстваў заняў 35 месца. Перадавікі тут вызначаліся па прыросту жывой масы на адну сярэднюю галаву. А яна на нашым комплексе склала 125,55 кілаграма пры сярэднясутачных прыбаўленнях у вазе кожнага кормніка 582 грамы.
Як бачым, па вытворчасці малака Драгічынскі раён у рэспубліцы знахо- дзіцца на сярэдніх пазіцыях. А вось сярод рэгіёнаў Брэстчыны мы займаем ажно 13 месца. Значыць, яшчэ вельмі многае прадстаіць зрабіць, каб прадуктыўнасць грамадскага статка давесці да больш высокага ўзроўню.
Аляксей ФЁДАРАЎ