spot_img
spot_imgspot_imgspot_imgspot_img

Лукашэнка: мы ганарымся сваёй зямлёй, не адмовімся ад яе ні пры якіх абставінах

Дата:

Беларусы ганарацца сваёй гісторыяй і сваёй зямлёй і ні пры якіх абставінах не адмовяцца ад іх. Аб гэтым Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка заявiў на свяце “Купалле. Александрыя збірае сяброў”.
“Кожны, хто хоць раз пабываў у нашай краіне, пазнаёміўся з людзьмі, дакладна ведае: мы, беларусы, мудрыя, годныя і вольныя людзі. Мы шануем сваіх продкаў, добра ведаем сваіх герояў. З адкрытай душой сустракаем тых, хто прыйшоў з мірам. Заўсёды гатовыя падзяліцца кавалкам хлеба і даць прытулак тым, хто страціў усё. Мы ганарымся сваёй гісторыяй і сваёй зямлёй. І ні пры якіх абставінах не адмовімся ад гэтай зямлі. Але мы ніколі не дазволім дыктаваць нам, як жыць і што рабіць. Я добра ведаю: сапраўдны беларус – той, хто мае тут дом і заўжды будзе яго абараняць. Калі спатрэбіцца, то і са зброяй у руках. Таму што гэты дом у нас – адзіны. Мы адказныя за яго. І перад тымі, хто быў на гэтай зямлі да нас, і перад тымі, хто прыйдзе пасля нас. Нездарма казалі нашы продкі: “Свая хатка – родная матка, а чужая – мачаха”, – сказаў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, что вельмі рады з году ў год у гэтыя сакральныя для беларускага народа вечары вітаць на гэтым свяце ўсё больш і больш гасцей: “Па-першае, сапраўдных беларусаў – разумных, добрых, сумленных, якія разам, як у нас кажуць, талакой, могуць і працаваць, і святкаваць. Па-другое, шчырых сяброў, што цікавяцца нашай найбагацейшай народнай культурай”.
 
“Але, каб яе зразумець, гэту культуру, трэба разам з намі дакрануцца да старажытных беларускіх традыцый, убачыць прыгажосць купальскай ночы, надыхацца водарам квітнеючых летніх палёў”, – падкрэслiў беларускі лідар.

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Начало новой жизни, начало трудового пути…

У молодых специалистов начался новый период в их жизни....

Введен запрет на посещение лесов

В связи с установившимся 4 классом пожарной опасности в...

“Дружба между народами становится крепче”. Крутой встретился с послом Китая в Беларуси

Глава Администрации Президента Дмитрий Крутой 4 сентября провел встречу...

В Дрогичинском районе планируют сохранить очередной памятник архитектуры

Управлением культуры Брестского облисполкома принято решение в 2024-2025 годах...