spot_img

З ПЕРАКАНАННЕМ “ТРЭБА”…

Дата:

Так іншы раз супадае,што назвы населеных пунктаў у многім адлюстроўваюць іх месцазнахо-джанне. Вось і на гэты раз раўнюткая асфальтаваная стужка дарогі ўзнімае нас на мост праз Дняпроўска-Бугскі канал, за якім – вёска Зарэчка. Яна з’яўляецца брыгадным падраздзяленнем сельгаспрадпрыемства “Драгічынскі райаграсэрвіс”. Тут ёсць дзіцячы сад, сярэдняя школа, у якой вучацца Насця Богуш і Максім Козел са сваёй малодшай сястрой Алесяй. А жывуць яны кіламетраў за сем ад сваёй навучальнай установы – у вёсцы Вялікі Лес. Ад цэнтральнай сядзібы туды выводзіць добра ўезджаная асфальтаваная дарога, і штодня дзеці пераадольваюць гэты шлях: калі – школьным аўтобусам, калі – падвозяць бацькі, якія працуюць у сельскагаспадарчым падраздзяленні ў Зарэчцы, а калі, пры добрым надвор’і, дзеці самі збіраюцца талакой і едуць веласіпедамі. Каб паспець на заняткі, паднімацца прыходзіцца рана, і іншым разам, калі на двары задажджыць і раскісне, дабірацца ў школу за столькі кіламетраў  не вельмі хочацца. Але як у Насцінай, так і ў Максімавай шматдзетных сем’ях дзеці выхоўваюцца з адназначным перакананнем: “Трэба..” І тычыцца гэта не толькі школьных урокаў. У гаспадар-лівых вяскоўцаў шмат такіх неадкладных патрэб: трэба засяваць поле, палоць яго, касіць і стагаваць сена, пасвіць кароў, збіраць ураджай. І як жа з усім гэтым справіцца без падмогі дзяцей? Таму да паўсядзённага “трэба” Насця і Максім, гэтак жа, як і іх браты і сёстры, звыклыя з маленства. І менавіта такія, выхаваныя ў прыстойных вясковых сем’ях хлопцы і дзяўчаты, у далейшым становяцца надзейнай апорай краіне і грамадству. Гэта пацвярджаецца і на прыкладзе старэйшых дзяцей нашых герояў.

У маладосці Ліда з Іванам спрабавалі наладзіць сваё жыццё ў горадзе – у Брэсце. Там яны працавалі, пазнаёміліся, пажаніліся, там у 1986 годзе нарадзілася іх старэйшая дачка Святлана. Жыць у цесным гарадскім пакойчыку стала нязручна, і калі Ліда чакала другое дзіця, сям’я Богуш пераехала ў Зарэчку, да мужавых бацькоў. Праўда, свабоднага жылля на цэнтральнай сядзібе не аказалася, і ім прапанавалі дом у Вялікім Лесе. Так Лідзія Сцяпанаўна і Іван Іванавіч сталі жыхарамі гэтага населенага пункта. Адно за другім пайшлі дзеці: у 1988 нарадзіўся Андрэй, праз чатыры гады — Ваня, а ў 1999 з’явілася на свет самая малодшая – Насцечка.

Каб абуладкавацца, давесці да парадку дом, падняць на ногі дзяцей, садзілі па гектару бульбы, буракоў, трымалі па некалькі кароў і іншую жыўнасць. І дзеці, як гаворыць Л.С.Богуш, паўсюль былі першымі памочнікамі: і ў полі, і на сенакосе, і на ўласным падвор’і. Таму і ўцягнуліся змалку ў работу.

Але ж не толькі радасць спазналі Богушы. Іван Іванавіч, які працаваў трактарыстам, запраўляў зімой тэхніку і, паслізнуўшыся, няўдала ўпаў. У выніку вясковец атрымаў цяжкія траўмы і працаваць механізатарам ужо не змог. Яму прапанавалі пайсці кладаўшчыком, і вось ужо 14 гадоў І.І.Богуш выконвае гэтыя абавязкі. Яго жонка, Лідзія Сцяпанаўна, сацыяльны работнік: яна  даглядае састарэлых вясковых пенсіянераў. Іх старэйшыя дзеці ўжо выраслі і жывуць асобна: Света атрымала педадукацыю, выйшла замуж у Драгічын і гадуе дваіх дзетак, Андрэй вучыцца завочна на агранома і працуе ў Дзеткавічах, Ваня атрымаў спецыяльнасць тэхніка-электрыка і размеркаваны на работу ў Галоўчыцы, а Насця – васьмікласніца Зарэчкаўскай школы.

Насцін аднакласнік – Максім Козел і яго сям’я – жывуць у самым канцы вёскі. Па адзін бок іх вуліцы з адпаведнай назвай Лясная – дагледжаная сяліба, па другі – сасновы бор. Тут і месціцца шматдзетная сям’я Таццяны Васільеўны і Ігара Іванавіча Козел, у якіх – пяцёра дзетак. Гаспадыня працуе ў сацыяльнай службе, муж – зваршчыкам у райаграсэрвісе. Старэйшыя сыны – Сяргей і Дзмітрый – выбралі прафесію будаўнікоў і штодзённа з вёскі ездзяць на работу ў Драгічын, у будаўнічае ўпраўленне              № 25. А дома, акрамя звыклых сялянскіх спраў, любяць займацца добраўпарадкаваннем бацькоўскага падвор’я. Асабліва схільны да гэтага Дзіма, які ўласнаручна змайстраваў з дрэва і металу і ўстанавіў у палісадніку каляровыя грыбкі і іншыя архітэктурныя ўпрыгожанні.

Сярэднія дзеці — васьмікласнік Максім і пяцікласніца Алеся — таксама ведаюць свае абавязкі: хатнюю жыўнасць пакарміць-напаіць, посуд вымыць, у доме прыбраць, за найменьшай сястрой Ганькай прыгле-дзець…

“Прыраслі мы да гэтых мясцін і гаспадаркай, і душой,”—гаворыць шматдзетная маці Т.В.Козел, успамінаючы, як пераехалі з горада ў Вялікі Лес, на радзіму мужа, ужо маючы дваіх сыноў. Спачатку жылі ў бабулінай хаціне, потым – у калгаснай, а пазней – і свой дом купілі, у якім нарадзіліся малодшыя з дзяцей.

“Цяжка было абжывацца спачатку, — прызнаецца Таццяна Васільеўна. —Але ж верылі, што калі  пасылае сям’і Бог калыску, то дае і лыжку, і хлеб надзённы. І сапраўды: незаўважна праляцеў час, падраслі нашы дзеці. І нікога няма лішняга, усім хапае месца і за сямейным сталом, і пад сонцам…”

Галіна ШАФРАН

Фота аўтара

Предыдущая статья
Следующая статья

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Яркое открытие елки в Дрогичине: праздник для всей семьи

В Дрогичине прошло торжественное открытие главной новогодней елки, которое...

Кедми: “Орешник” делает немыслимыми любые угрозы безопасности Беларуси

"Орешник" делает немыслимыми любые угрозы безопасности Беларуси. Такое мнение...

Пожар в Дрогичине: работники МЧС спасли хозяина квартиры

Вчера вечером спасателям сообщили о пожаре в квартире на...

Дрогичинским РОВД проводится комплекс профилактических мероприятий

Дрогичинский РОВД информирует о начале комплекса профилактических мероприятий, направленных...