spot_img

Уборка працягваецца: пасля жніва – на касавіцу

Дата:

Так супала: у той самы дзень, калі Прэзідэнт нашай рэспублікі знахо- дзіўся з рабочым візітам на Брэстчыне, аналізаваў становішча спраў у калектыве  ААТ “Белавежскі” Камянецкага раёна, сустракаўся з працаўнікамі сельгаспрадпрыемства, дзе адзначыў, што “будучы год для сельскай  гаспадаркі стане годам культуры земляробства”,  мы кіраваліся ў мясцовы СВК “Імянінскі”, каб пазнаёміцца з ходам уборкі кукурузы і нарыхтоўкі кармоў, пагутарыць з людзьмі, якія задзейнічаны ў гэтым вытворчым працэсе.

І для нас не ў навіну было тое, што ў тутэйшым  кааператыве работа па навядзенню парадку на зямлі даўно стала паўсядзённай нормай гаспадарання, і такі падыход прыносіць сельгаспрадпрыемству заўважны плён. Прынамсі, у папярэднія гады калектыў СВК “Імянінскі” на чале са старшынёй Уладзімірам Аляксандравічам Сухарэвічам неаднойчы выходзіў пераможцам рэспубліканскага спаборніцтва па павышэнню культуры земляробства. Відавочным вынікам такой мэтанакіраванай работы стала  добраўпарадкаванне няўдобіц у сельскай ваколіцы (на адной з іх высаджана дуброва ў азнаменаванне 2000-годдзя хрысціянства), пашырэнне кааператыўнага садаводства, апрацоўка сельгасугоддзяў  з захаваннем тэхналагічных патрабаванняў, што дазваляе мець добры ўраджай асноўных сельгаскультур. У прыватнасці, тутэйшыя земляробы не адзін год запар уваходзяць у лік пераможцаў раённага і абласнога спаборніцтваў па ўраджайнасці і намалотах зерня, і бягучы год не стаў выключэннем.

Паводле звестак, якія агучыў намеснік старшыні СВК “Імянінскі” Сяргей Васільевіч Вялесік, жніво ў гаспадарцы паспяхова завершана, ураджайнасць зерневых сёлета склала  звыш 50 цэнтнераў з гектара, і, па ўсёй бачнасці,  гэта – лепшы паказчык сярод  гаспадарак Драгічыншчыны. Аднак вяскоўцам пакуль – не да адпачынку, і працоўнае напружанне ў сельгаскааператыве не спадае. Наступіў той самы час, пра які кажуць, што “ўвосень – работ восем”, і ўсе яны – неадкладныя. З палеткаў, дзе зусім нядаўна каласіліся і радавалі сэрцы сялян-рупліўцаў  хлебныя нівы,  прыбіраецца салома, а ўслед за гэтым туды кіруецца дыскатар і іншая тэхніка, каб своечасова падрыхтаваць глебу да сяўбы азімых. Разам з тым у “Імянінскім” распачынаецца масавая ўборка яблыкаў і іх закладка ў гароднінасховішча. Пры ўсім гэтым  самай працаёмкай і маштабнай работай застаецца далейшая нарыхтоўка кармоў для грамадскай жывёлы і  ўборка кукурузы, пад якую ў гаспадарцы адведзена плошча ў 800 гектараў.

Пасля жніва, як патлумачыў намеснік кіраўніка гаспадаркі С.В.Вялесік, справы зноў закруціліся вакол кормавытворчасці, а тэхніка і людзі, што зусім нядаўна лідзіравалі на ўборцы зерневых, цяпер ставяць новыя рэкорды – на касавіцы…

Мы едзем на кукурузнае поле ва ўрочышча “Пагоня”, што знаходзіцца паблізу вёскі Зёлава. Уборку “каралевы палёў” на гэтым участку вядзе вопытны трактарыст-машыніст Р.М.Валасевіч, які працуе на імпартным кормаўборачным камбайне “Ягуар”. Па выніках мінулага сельскагаспадарчага года Раман Міхайлавіч быў прызнаны лепшым механізатарам не толькі ў сваім калектыве, але і  ў раёне.

Абставіны дыктуюць свае ўмовы, і сёлета ўборка кукурузы  ў кааператыве арганізавана так, што першапачаткова тэхніка выходзіць на самыя ўраджайныя палеткі, дзе “каралева палёў” не паспела зачахнуць пад спякотнымі промнямі, у безвільготнай глебе.  Ва ўрочышчы “Пагоня” сцябліны гэтай сельгаскультуры вымахалі вышэй росту чалавека, але перадавік тутэйшай сельгасвытворчасці Р.М.Валасевіч не раздзяляе нашага захаплення. Бо ў лепшыя гады, пры спрыяльным надвор’і,  як заўважае Раман Міхайлавіч, бывала, што кукуруза ўзвышалася над яго камбайнам, а сёлета, пры адсутнасці дажджоў, у такую сухмень, у яе нават катахі як след не сфарміраваліся. Таму цяпер працаўнікі СВК “Імянінскі” спяшаюцца ўбраць лепшыя кукурузныя палеткі, дзе захавалася зялёная свежасць і сакавітасць. І ў такой сітуацыі крыху суцяшае тое, што кармы ў гаспадарцы па максімуму пастараліся ўзяць з траў першага ўкосу…

На касавіцы Р.М.Валасевіч заняты з вясны і да позняй восені. На імпартным “Ягуары” Раман Міхайлавіч  працуе сёмы сезон, а ўвогуле стаж яго работы ў тутэйшай гаспадарцы бярэ адлік з 1996 года. У гэтых мясцінах ён нарадзіўся, вырас, закончыў школу, дзе разам з атэстатам аб сярэдняй адукацыі атрымаў і пасведчанне трактарыста. Аб іншай прафесіі, як прызнаецца наш суразмоўнік, ён і не марыў, таму пасля службы ў арміі адразу прыйшоў у калгас і  папрасіў прыняць яго ў атрад механізатараў, аб чым да гэтай пары не шкадуе. Валасевіч любіць тэхніку і  добра ў ёй разбіраецца, таму і стаў запатрабаваным прафесіяналам,  змог рэалізаваць свае здольнасці ў справе, якая прыносіць не толькі матэрыяльны дастатак, але і маральнае задавальненне. Бо агульнавядома: да чаго душа ляжыць, да таго і рукі прыложацца. І прыклад перадавога механізатара толькі пацвярджае гэта.

“Ягуар”, з якім ён стаў  адзіным цэлым, спраўна ко- сіць і здрабняе кукурузу, а асноўную работу па яе адвозцы з урочышча “Пагоня” да сіласнай траншэі, што закладваецца ля фермы вёскі Зёлава,   выконваюць лідары нядаўняга жніва – вадзіцелі “МАЗаў”  Аляксандр Уладзіміравіч Даўгун, Рыгор Васільевіч Кірылюк, Мікалай Пятровіч Бедзянюк, Ілья Аляксеевіч Тхорык. Работа ідзе бесперапынным канвеерам, і  амаль увесь сянаж і сілас, што нарыхтаваны ў СВК “Імянінскі”, як падкрэсліваюць у кааператыве, першапачаткова праходзіць праз  камбайн пад упраўленнем Рамана Міхайлавіча Валасевіча .

Лічбы працоўнага старання на ўчастку кормавытворчасці сапраўды ўражваюць: па словах намесніка старшыні СВК “Імянінскі” Сяргея Васільевіча Вялесіка, у гаспадарцы ўжо назапашана 13000 тон сенажу і каля 4000 тон сіласу, што складае каля 15 цэнтнераў кармавых адзінак пры агульнараённым паказчыку 12 цнт. кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы. Сезон нарыхтоўкі сіласу з кукурузных палеткаў – у самым разгары, таму работы вясковым працаўнікам яшчэ надоўга хопіць.

Вопытнейшы вадзіцель М.П.Бедзянюк
Вопытнейшы вадзіцель М.П.Бедзянюк

Галіна ШАФРАН

Фота Івана ЛЯОНЧЫКА

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Изменения в расписании автобусов на январские праздники

Как сообщили в филиале «Автомобильный парк № 15 г....

В Дрогичинском районе стартовала акция “От всей души”

Сегодня, в рамках акции "От всей души" заместитель председателя...

Дом, в который хочется вернуться

Время неумолимо бежит вперед. Проходят годы, десятилетия, века… Меняются...

Как прошел новогодний бал во Дворце Независимости. Яркие детали и подробности праздника

В преддверии новогодних и рождественских праздников Зал торжественных церемоний...