spot_img

У кругавароце звыклых спраў

Дата:

Ён, як і многія з кагорты патомных сялян-працалюбаў, не прывык быць у цэнтры прынароднай пахвалы і ўвагі. Але ж пачатак бягучага года выдаўся для вяскоўца даволі адметным: менавіта ён, трактарыст-машыніст сельскагаспадарчага вытворчага філіяла “Прыазёрны” Драгічынскага камбікормавага завода Сяргей Сяргеевіч Крук, быў прызнаны пераможцам раённага спаборніцтва за дасягненне лепшых вытворчых паказчыкаў у сваёй сферы дзейнасці і ўдастоены ўрачыстага ўшанавання на сцэне гарадскога Дома культуры ў Драгічыне.

Многія, хто ведае механізатара, палічылі гэта справядлівым заахвочваннем за яго адданасць роднай зямлі і сялянскай справе. Бо тут, у гэтых мясцінах, у вёсцы Гнілец, Сяргей нарадзіўся, тут ён з дзяцінства назіраў, як абуджаецца вясной зямля і кладзецца ў раллю зерне, як пазней выспяваюць разнатраўем сенажаці і як наліваецца колас на хлебнай ніве, ён бачыў, як мазалём і потам забяспечваецца сялянскі дастатак, і сам далучаўся да гэтых паўсядзённых спраў і клопатаў, дапамагаючы бацькам і блізкім. І таму калі ён, сын вясковага брыгадзіра, падаў дакументы для навучання ў тагачаснае прафесійна-тэхнічнае вучылішча ў Драгічыне – гэта быў яго абдуманы і свядомы выбар.

Атрымаўшы прафесію, Сяргей адразу ж уладкаваўся механізатарам. Тут жа, у сваёй калектыўнай гаспадарцы – у Хомску. Было гэта больш за 20 гадоў таму назад…

Потым юнак быў прызваны ў армію, адслужыў у пагранвойсках, а пасля звальнення ў запас вярнуўся да ранейшай работы. Праз некаторы час ажаніўся, атрымаў “прэзідэнцкі”домік, а на мехдвары Сяргей Сяргеевіч Крук пастаянна бачыўся (і да гэтай пары сустракаецца) са сваім малодшым братам Анатолем, які таксама выбраў прафесію механізатара і застаўся жыць і працаваць у родных мясцінах.

Ужо каторы год С.С.Крук задзейнічаны на пагрузчыку “Амкадор”, на якім вопытны механізатар асвоіў самыя розныя віды работ і на якім летась працаваў ад світання і да вечара, пачынаючы з сезону нарыхтоўкі кармоў і да самага жніва. За светавы дзень ён выконваў па дзве-дзве з палавінай вытворчыя нормы, а вынікам такога старання стала перамога ў раённым спаборніцтве.

Праўда, сёлетні сезон сельскагаспадарчых работ, калі можна было ўдосталь папрацаваць і нядрэнна зарабіць, для нашага суразмоўніка склаўся не самым лепшым чынам. І найперш з-за таго, што пагрузчык “Амкадор”, на якім ён трапіў у лік перадавікоў, у самы адказны перыяд выйшаў са строю. Паломка аказалася сур’ёзнай, і рамонт тэхнікі зацягнуўся.

Але ж, як кажуць у народзе, то няма нічога ліхага, каб на добрае не выйшла. Так атрымалася і ў гэтым выпадку. Менавіта непаладкі з тэхнікай, за якой замацаваны Сяргей Сяргеевіч Крук, дазволілі яму (ці не ўпершыню за дзесяцігоддзі работы ў сельскай гаспадарцы) пайсці ў адпачынак летам. “Такім чынам у мяне з’явілася магчымасць упарадкаваць свой дом, сядзібу і гаспадарку, давесці да толку іншыя справы, да якіх доўгі час рукі не даходзілі. Месяц праляцеў, як адзін дзень”, – расказвае механізатар.

Пасля выхаду з водпуску С.С.Крук перыядычна атрымлівае работу на падменнай тэхніцы, даючы магчымасць узяць выхадны іншым вясковым механізатарам. Хаця апошнім часам Сяргей Сяргеевіч усё часцей і часцей з сумам паглядае на свой разабраны “Амкадор”, тоячы ў глыбіні душы спадзяванне на тое, што сапсаваная каробка перадач у самы бліжэйшы час вернецца ўладальніку ў спраўным выглядзе. І ён прыступіць да сваіх звыклых абавязкаў…

“Хаця работы на маю долю яшчэ хопіць”, – аптымістычна заўважае наш суразмоўнік, маючы на ўвазе, пэўна, тое, што следам за жнівом раскручваецца клубок іншых сельскагаспадарчых клопатаў: неўзабаве ў гаспадарцы прыступяць да ўборкі і сіласавання кукурузы, сяўбы азімых, і ўсё ў гэтым сялянскім кругавароце пачнецца спачатку…

Галіна ШАФРАН

Фота Івана ЛЯОНЧЫКА

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

На комплексе «Симоновичи» ОАО «Алексеевичи-Агро» открыта новая ферма

Сегодня, 26 декабря, в ОАО «Алексеевичи-Агро» состоялось торжественное открытие...

Изменения в расписании автобусов на январские праздники

Как сообщили в филиале «Автомобильный парк № 15 г....

В Дрогичинском районе стартовала акция “От всей души”

Сегодня, в рамках акции "От всей души" заместитель председателя...

Дом, в который хочется вернуться

Время неумолимо бежит вперед. Проходят годы, десятилетия, века… Меняются...